Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Настрой такі,

Што выбухне, як порах:

Абрыдла ў лад гаспадарам спяваць.

Як і раней,

Мы ўсе цяпер пры шпорах,

Але – пры тых,

Што ў непагадзь баляць.

Ці то ад болю,

Што вярэдзіць пяткі,

Ці то ад пыхі,

Чуйнай, як мікроб, –

Сабрата стрэўшы,

Люта, без аглядкі,

Сыходзімся ў сутычцы лоб у лоб!

Хто там з-за плота

Зіркае дасвеццем?

Прабач, сусед,

Ты зараз мне – чужы.

Забудзь, як разам

Грэбаліся ў смецці,

Гарэм агульны мелі на мяжы!

Завостраны ў нас дзюбы,

Быццам джалы,

Цяпер, сусед,

Не жартачкі са мной!

Запамятай:

Мой двор – мая дзяржава,

Мой сметнік – для мяне,

Ён – толькі мой!

Забудзь пра нашы спеўныя дэбаты –

Да скону дня, да хрыпаты штораз…

Згадаў сябе, братоў сваіх дзюбатых,

А ўбачыў жа (даруйце, людцы!) вас.

Раз’ятраныя яваю няпэўнай

І заўтрашнім, што хоць за хвост лаві,

Не лезьце вы на ўцеху ўсім,

Як пеўні,

За сметнік біцца,

Біцца да крыві!

Няўжо не годзе вадзіцца ў разборках,

Калі не ў цемя, дык у хвост дзяўбаць?

Няўжо не лепш на самітах падворкаў

З мякіны зерні згоды выграбаць?

Аўтар: Мікола ЧАРНЯЎСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Пад Гродна ўсталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года

У Зарубіцкім лесе, які знаходзіцца пры дарозе з Гродна ў Індуру, усталявалі помнік у гонар паўстанцаў 1863 года. Згодна з задумкай Іосіфа Сідаркевіча, майстра лесу ў Індурскім лясніцтве, які і выканаў

Регионы озвучили ставки единого налога за деятельность, под которую не нужно открывать ИП

Напомним, что в Беларуси расширили список видов деятельности, для занятия которыми физлицам не нужно регистрироваться в качестве индивидуальных предпринимателей. Изменения приняты президентским указом

Нацбанк не планирует разрешать расчеты в криптовалютах

Вопрос разрешения расчетов в криптовалютах в Беларуси не рассматривается, заявил председатель правления Нацбанка Павел Каллаур 18 октября на открытии международного форума по банковским информационным