Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Былы генеральны дырэктар ААТ «Барысаўдрэў» Уладзімір Мальцаў, які быў асуджаны за зрыў мадэрнізацыі, 2 ліпеня вызваліўся па амністыі з магілёўскай папраўчай калоніі агульнага рэжыму №15. Ён выйшаў з калоніі каля 16.00. Мальцава сустракалі жонка, бацька і брат. 
6:00 17 лiпеня 2015
6
Памер шрыфта

«Цяпер я не буду тым наіўным хлапчуком,
які намагаецца зрабіць
для людзей, дзяржавы нешта добрае»

На волі Уладзімір Мальцаў даў інтэрв’ю Naviny.by. У асноўным гаворка ішла пра  перажытае, хаця і пра будучае таксама. Мальцаў падкрэсліў, што без працы не застанецца, што, калі яшчэ знаходзіўся ў турме, людзі, якія  цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі, паклікалі да сябе працаваць. 

– Уладзімір, лічыцца, што ў якой бы непрыемнай сітуацыі чалавек ні аказаўся, выходзячы з яе, ён набывае для сябе важны жыццёвы вопыт. Дык які ж вопыт набыў Уладзімір Мальцаў да 11 сакавіка 2014 года, да дня свайго затрымання? Вы на «Барысаўдрэве» зрабілі рэзкі ўзлёт: за два гады ад в.а. галоўнага інжынера да генеральнага дырэктара. Што нават знайшло адлюстраванне і ў абвінаваўчым заключэнні, і ў прысудзе ў негатыўным выкладзе: маўляў, «кіраваўся матывамі кар’ерызму».

– Я не рабіў кар’еру, я проста шчыра працаваў. Я ніколі не быў кар’ерыстам і не марыў стаць дырэктарам. Не шукаў цёплыя месцы, не імкнуўся скокнуць вышэй… Я проста люблю працаваць. І лічу, што кожны чалавек на сваім працоўным месцы павінен добрасумленна выконваць сваю работу. Жонка Лена часта казала, што ўбачыць мяне ляжачым гадзіну на канапе не да дабра: альбо захварэў, альбо нешта не так.

Ні адно працоўнае месца, зафіксаванае ў маёй працоўнай кніжцы, я не шукаў. Усе гэтыя месцы мне прапаноўвалі. З самага пачатку.

– А Мальцаў быў гатовы ўзначаліць прадпрыемства?

– Не. Я па набытым вопыце быў і, думаю, заўсёды застануся галоўным інжынерам. Я ведаю абсталяванне, ведаю, як яно павінна працаваць і як яго прымусіць эфектыўна працаваць. Ведаю тэхналогію, здольны паглыбіцца ва ўсе нюансы, асвоіць усе тонкасці. Камерцыйныя пытанні, пытанні закупкі сыравіны, збыту гатовай прадукцыі – гэта не зусім маё. Кожны чалавек павінен займацца сваёй работай, быць прафесіяналам у сваёй сферы.

– Але «лёс» паказаў пальцам, і прыйшлося гэтым займацца, асвойваць новую сцежку. Атрымалася?

– Хто працуе, у таго заўсёды атрымліваецца. Як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Праводзіліся штотыднёвыя планёркі (штабы па мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі пад кіраўніцтвам першага намесніка прэм’ер-міністра Уладзіміра Сямашкі.Рэд.). На іх мне ставіліся канкрэтныя задачы. Штосьці я бачыў сам з таго, што трэба рабіць, нешта даручаў маім намеснікам. Заўсёды ў аснову ставіліся выканаўчасць, добрасумленнасць і якасць выканання даручэнняў. І імкненне зрабіць лепш сёння, не адкладваючы на заўтра. Гэтыя задачы выконваліся. Таму і прападаў на працы да 10–11 гадзін вечара.

– А потым раніцай 11 сакавіка 2014 года гендырэктар аказаўся ў кайданках, і настаў час набываць зусім іншы вопыт. Як гэта было?

Напярэдадні, вечарам 10 сакавіка, я праводзіў планёрку. Гэта быў першы дзень, калі я выйшаў з бальнічнага. Падчас планёркі мне патэлефанавалі з Следчага камітэта і запрасілі на чарговы допыт у якасці сведкі. Будучы на бальнічным, быў час усё абдумаць. Я зразумеў, што далей не змагу цягнуць гэты воз. Мае неаднаразовыя просьбы вызваліць ад пасады адхіляліся. Ды і дзявяты дэкрэт не дазваляў сысці па ўласным жаданні. Я гатовы быў застацца галоўным інжынерам, начальнікам цэха, кім заўгодна. Таму на планёрцы я сказаў, што праз тыдзень-два… «Барысаўдрэў» якраз атрымліваў новую тэхніку па лесанарыхтоўцы, у тым ліку і МАЗы-лесавозы. Начальніка лесанарыхтоўкі Ігнатовіча я папярэдзіў, каб адну машыну пакінуў для мяне. Паколькі мне не даюць звольніцца, то я вырашыў перавесціся кіроўцам.

Фізічна я ўжо больш не мог цягнуць цяжар у такім аб’ёме, якога ад мяне патрабавалі. Да майго прызначэння на «Барысаўдрэве», калі не памыляюся, было дзевяць намеснікаў генеральнага дырэктара. Калі я прыйшоў – засталося тры. Усю работу цягнуў на сабе. А 11 сакавіка раніцай прыехаў на Фрунзе, 19 (адрас ўпраўлення Следчага камітэта.Рэд.). І мне там сказалі: «Мы вас затрымліваем».

– І пачаўся адлік набыцця іншага вопыту…

– Турэмнага вопыту.

– У якога ёсць канкрэтны тэрмін: пятнаццаць месяцаў.

– Без дзевяці сутак шаснаццаць месяцаў.

– Зыходзячы з гэтага досведу, не па ўласнай волі набытага, што ён даў Мальцаву?

– На мой погляд, гэта больш школа. Чаму я навучыўся, што з яе вынес? Цяпер я не буду тым наіўным хлапчуком, які намагаецца зрабіць для людзей, дзяржавы нешта добрае. Я буду чалавекам, які стане перш за ўсё надаваць час сям’і, дзецям. Добрасумленнае стаўленне да працы застанецца, па-іншаму не магу, але праца не будзе на першым месцы. Не буду праяўляць імкнення, ініцыятывы, якія былі да ўсяго гэтага…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд