Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

9:27 29 мая 2017
19
Памер шрыфта

Тэма спрэчкі: колькі беларусы ўжываюць алкаголю.

Як вядома, днямі Сусветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдзіла катастрафічную для нашай краіны статыстыку наконт ужывання алкаголю ў краінах свету. Беларусь апынулася на другім (!) месцы. Перад намі – Літва.

Міжнародныя эксперты падлічылі, што на кожнага жыхара Беларусі прыпадае ў год 16,4 літра алкаголю.

Міністр аховы здароўя  Валерый Малашка, заявіўшы, што Беларусь павінна перастаць быць адной з нацый, якія моцна п’юць, тым не менш не пагадзіўся з Сусветнай арганізацый аховы здароўя. Паводле яго слоў, сярэдняе спажыванне алкаголю на душу насельніцтва складае 8,9 літра.

Каментуючы розніцу ў лічбах, Малашка адзначыў, што не ведае, якой методыкай падліку карыстаецца СААЗ, а ў Беларусі падлік вядзецца па колькасці прададзенага алкаголю. Магчыма, выказаў меркаванне ён, Міжнародная арганізацыя аховы здароўя ўлічвае яшчэ і ўвезены кантрафактны алкаголь.

– Мы не будзем спрачацца наконт методык падліку, гэта было б няправільна, – адзначыў Малашка. І, напэўна, не быў бы ён высокапастаўленым чыноўнікам, калі б у гэтай жахлівай  статыстыцы не ўгледзеў станоўчага моманту. “Галоўнае тут, і гэта адзначае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, што спажыванне алкаголю ў Беларусі зніжаецца. СААЗ падкрэслівае, што антыалкагольныя меры, якія прымае Беларусь, эфектыўныя», – заявіў міністр аховы здароўя.

ТЫМ ЧАСАМ

Піва, гарэлка, “чарніла”

Белстат апублікаваў дадзеныя аб продажах алкагольных напояў за першы квартал 2017 года.

Што ж часцей за ўсё набываюць у крамах беларускія спажыўцы з вялікага асартыменту спіртных напояў?

1-е месца – піва. За тры месяцы беларусы паспелі выпіць 75 мільёнаў літраў піва.

2-е месца – гарэлка. Гэтага моцнага напою беларусы ўжылі 20 мільёнаў літраў.

3-е месца – пладовае віно, так званае “чарніла». Яго за тры месяцы выпіта  амаль 12 мільёнаў літраў.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".