Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
3
Памер шрыфта

Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі судом Цэнтральнага раёна Мінска прыгавораны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён прызнаны вінаватым па ч.3 арт.23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (паўторны на працягу года ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Прысуд вынес суддзя Міхаіл Хома.

Пасля абвяшчэння прысуду Вінярскі заявіў у зале суда, што абвяшчае галадоўку ў знак нязгоды з судовым вердыктам. Актывіст заявіў, што будзе галадаць увесь час адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Вінярскі быў затрыманы пасля акцыі каля свайго дома. Яго спачатку адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе, як ён паведаміў журналістам, ніякіх папер яму падпісваць не давалі. Затым на яго надзелі кайданкі і адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Актывіст таксама паведаміў, што ў машыне па дарозе ў суд яму прапаноўвалі азнаёміцца з пратаколам і падпісаць яго. Аднак ён не стаў гэтага рабіць, бо лічыць дзеянні міліцыянераў незаконнымі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.