Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Самы багаты кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Максім Крупейчанка распавёў “Народнай Волі”, чаму не перамог на выбарах.

Падчас гэтай парламенцкай кампаніі самым багатым кандыдатам быў 26-гадовы бізнесмен з Мінска Максім Крупейчанка. Ён задэклараваў сукупны прыбытак за мінулы год у памеры 5 мільярдаў 316 мільёнаў недэнамінаваных рублёў (прыкладна 28 тысяч долараў у месяц).

Праўда, грошы не дапамаглі маладому бізнесмену патрапіць у парламент. У Свіслацкай акрузе №94, дзе балатаваўся Крупейчанка, перамог пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі, беларускі пасол пры АБСЕ Валерый Варанецкі.  У Варанецкага 40,7% галасоў, у Максіма Крупейчанкі – усяго 2,8%.

– Я добра папрацаваў падчас кампаніі, хаця і не перамог, – кажа бізнесмен. – Але агітацыя была на ўзроўні, больш за 100 тысяч улётак…

– І што перашкодзіла атрымаць дэпутацкі мандат?

– Вельмі правакацыйнае пытанне… Магчыма, удачы не хапіла.

– Не ведаю наконт удачы, але яшчэ за некалькі тыдняў да заканчэння выбараў СМІ спрагназавалі, што Вы не пераможаце…

– Так, дэпутатам стаў Варанецкі. Гэта, безумоўна, вельмі дастойны і моцны сапернік. У мяне няма прэтэнзій да яго перамогі. Іншая справа, што ёсць пытанні па выніковых лічбах.

– У адным з інтэрв’ю вы сказалі, што ў выпадку паразы на выбарах больш не будзеце браць удзел у такіх эксперыментах. Не перадумалі?

– Праз паўтара года будуць выбары ў гарсавет, аднак наўрад ці буду ўдзельнічаць. Працы і на фірме хапае, а парламенцкая кампанія адняла нямала  часу.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра