Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:39 16 снежня 2016
18
Памер шрыфта

Пляменніца блізкага сябра Максіма Багдановіча Ніна Дзябольская прэзентуе кнігу сваіх перакладаў вершаў зоркі беларускай паэзіі на французскую мову.

Сустрэча з паэтэсай, перакладчыцай і мастаком Нінай Дзябольскай адбудзецца 9 снежня, у дзень народзінаў Багдановіча ў арт-прасторы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Дзядзька Ніны Дзябольскай – Дзіядор Дзябольскі – быў самым блізкім сябрам Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі. Сваімі ўспамінамі пра жыццё зоркі беларускай паэзіі ён дзяліўся з роднай пляменніцай.

“На сустрэчы вас чакаюць цікавыя ўспаміны пра паэта, а таксама будуць гучаць яго вершы па-беларуску і па-французску, – распавялі “Народнай Волі” ў РТБД. – А па заканчэнні сустрэчы запрашаем вас на спектакль “Дзённік паэта”, у якім гледачу прапаноўваецца сучаснае асэнсаванне вобраза Максіма Багдановіча і яго інтымных перажыванняў”.

Аўтар: Марына ВІШНЕЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".