Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Следчы камітэт працягвае расследаванне і высвятленне ўсіх абставін крымінальнай справы, звязанай з забойствамі грамадзян у мэтах завалодання грашыма ад продажу нерухомасці ў Магілёве, гаворыцца ў паведамленні СК ад імя яго кіраўніка Валянціна Шаева.
6:00 6 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

У ходзе следства асаблівая ўвага надаецца высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню гэтых злачынстваў, а таксама выяўленню магчымых парушэнняў з боку службовых асоб розных арганізацый і ведамстваў. Вывучаюцца праблемы нарматыўнага рэгулявання маёмасных і жыллёвых праваадносін у мэтах устанаўлення магчымых прабелаў у заканадаўстве. Ужо ў першыя дні расследавання Следчым камітэтам была выяўлена адсутнасць належнага кантролю і ўліку пахаванняў на могілках, адзначаецца ў паведамленні.

Следчая группа, створаная па крымінальнай справе аб забойствах, цяпер актыўна працуе над выяўленнем усіх абставін дзейнасці абвінавачаных. Следства паэтапна аднавіла схемы здзяйснення злачынстваў, уключаючы дробныя дэталі, а таксама спосабы, матывы, накіраванасць намеру абвінавачаных.

У якасці меркаваных ахвяр злачынства так званыя «чорныя рыэлтары» выбіралі адзінокіх асоб сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва. Пацярпелыя ў большасці выпадкаў злоўжывалі спіртнымі напоямі і мелі запазычанасці па камунальных плацяжах.

Затым адбывалася знаёмства “рыэлтараў” з пацярпелым. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі выбіраўся адзін з двух варыянтаў: або пад выглядам маладой сямейнай пары, або ў вобразе судовага выканаўцы, які прыйшоў спаганяць даўгі па камунальных плацяжах.

Спрабуючы ўсімі магчымымі спосабамі паўплываць на выбраную ахвяру, абвінавачаныя схілялі кожнага з пацярпелых да здзяйснення здзелкі па продажы кватэры. Тут у ход ішлі розныя спосабы: прапаноўваўся алкаголь, прадукты, грошы. Акрамя таго, абвінавачаныя абяцалі дапамогу ў набыцці больш таннага жылля пасля продажу кватэр. Далей маляваліся прыгожыя перспектывы жыцця пацярпелых за кошт грашовых сродкаў, якія засталіся б пасля продажу большай і набыцця меншай кватэры.

Каб канчаткова развеяць сумневы ў праўдзівасці сваіх намераў, абвінавачаныя бралі ў арэнду на суткі якую-небудзь кватэру ў Магілёве, прывозілі туды пацярпелага і дэманстравалі варыянт будучага жылля.

Пры гэтым адбывалася інсцэніроўка: у ролі гаспадара арандаванай кватэры выступаў хто-небудзь са зламыснікаў, і, калі пацярпелы даваў сваю згоду на на-
быццё дадзенай кватэры, абвінавачаныя дэманстратыўна перадавалі змоўшчыку заклад за «куплю» кватэры. З пацярпелага ў сваю чаргу бралі распіску ў тым, што ён абавязваецца вярнуць суму закладу.

У далейшым «чорныя рыэлтары» дапамагалі патэнцыяльнай ахвяры з афармленнем і зборам усіх неабходных дакументаў для продажу свайго жылля, перадавалі грошы на пагашэнне камунальнай запазычанасці. Асаблівасцю з’яўлялася тое, што адміністрацыйныя працэдуры і плацяжы здзяйсняліся пацярпелымі асабіста, а абвінавачаныя ўсяляк утойвалі свой удзел у суправаджэнні працэдуры адчужэння жылля.

Калі ўвесь неабходны для продажу пакет дакументаў быў сабраны, на імя пацярпелага рэгістраваліся два тэлефонныя нумары і набываліся два недарагія мабільныя тэлефоны. Адзін тэлефон заставаўся ў пацярпелага, а другі – у абвінавачаных. Так канспіравалася сувязь будучых ахвяр і зламыснікаў.

Перад здзяйсненнем кожнай здзелкі пацярпелых рэгістравалі на тэрыторыі Мінскага раёна.

Наступны этап быў інфармацыйным: размяшчаліся аб’явы аб продажы кватэры ў газетах і на рэкламных сайтах. У якасці кантактнага нумара тэлефона размяшчаўся тэлефон «чорных рыэлтараў», набыты напярэдадні. Для патэнцыяльных пакупнікоў называлася асноўная ўмова здзелкі: разлік наяўнымі грашыма.

Далей адбывалася працэдура афармлення продажу кватэры ва ўстаноўленым законам парадку. Пасля рэалізацыі ўсёй вышэйпаказанай схемы пацярпелы прадаваў сваю кватэру.

Затым «чорныя рыэлтары» пад рознымі падставамі, у тым ліку святкавання паспяховага завяршэння здзелкі, запрашалі ахвяр у бязлюдныя месцы, дзе пасля забівалі.

Каб падкрэсліць цынізм і жорсткасць прыцягнутых па справе абвінавачаных, следчая група адзначыла: магілы зламыснікі капалі загадзя для яшчэ жывых людзей. Напярэдадні здзелкі альбо за некалькі дзён да яе здзяйснення абвінавачаныя выбіралі месца на могілках, дзе планавалі пахаваць ахвяру пасля забойства. Для гэтага адшукваліся асобы, якія за невялікае ўзнагароджанне капалі магілы пад падставай пахавання «памерлага сваяка».

Раней Следчы камітэт паведамляў пра тое, што следства выявіла шэсць фактаў забойстваў грамадзян і адну падрыхтоўку да забойства, якое не было даведзена да канца па незалежных ад абвінавачаных абставінах. Цяпер устаноўлены яшчэ два факты падрыхтоўкі да забойстваў. Для дзвюх будучых ахвяр ужо былі выкапаны магілы на могілках.

Алег СНОЎ

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд