Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Першая пасля хваробы спроба папрацаваць на лецішчы атрымалася няўдалай – у канцы дня трохі зашчаміла сэрца. Сусед, спачуваючы, падкінуў да Аляхновічаў, я набыў білет і праз колькі хвілін ужо ехаў, дрэмлючы ў вагоне электрычкі.

На нечаканы штуршок у плячо ад кантралёра адразу дастаў білет. Упэўненая ў сабе маладая жанчына патрабавала прад’явіць пенсіённае пасведчанне: білет у мяне льготны. Абмацаўшы ўсе кішэні сумкі, амаль што ў млосным стане зразумеў, што пасведчанне знайсці не магу, хоць добра памятаў, што і ранкам і цяпер паказваў яго  касірам. Жанчына сачыла за мной з’едлівымі вачыма рэвізора. Недарэчныя і нязграбныя мае пошукі відавочна яе задавальнялі. У выніку давялося заплаціць штраф у адпаведнасці з паперкамі, якія выпісала кантралёр. Адна з паперак – “Постановление о наложении административного взыскания за БЕЗБИЛЕТНЫЙ проезд в поезде  региональных линий эконом-класса”, каштавала мне ў сорак разоў даражэй, чым ільготны білет. Тое, што білет у мяне быў, а прад’явіць я не змог толькі пенсіённае пасведчанне, кантралёру было нецікава.

Ачуняўшы ад сапсаванага падарожжа, зразумеў:

1.У свае 69 гадоў я выглядаю не як пенсіянер, а як стары прайдзісвет.

2.Дзяржава адной рукой літасціва дае льготу, а другой люта карае  льготнікаў за нязграбнасць.

Вось такая лютая літасць…

P.S. Прыехаўшы да дому,  злашчаснае  пасведчанне я знайшоў у задняй кішэні джынсаў.

Міхась ЗАПОЛЬСКІ, пенсіянер.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Исламские страны признали Восточный Иерусалим столицей Палестины

Участники внеочередного саммита Организации исламского сотрудничества (ОИС), который проходит в Стамбуле, в среду, 13 декабря, признали Восточный Иерусалим столицей Палестины.

Харчаваліся бясплатна…

На пасяджэнні ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 снежня па справе абвінавачаных у карупцыі былых начальніцы ўпраўлення гандлю Магілёўскага гарвыканкама Таццяны Будкевіч і яе намесніцы Таццяны Абрамо

Стоять лицом, а не боком…

Этими днями во Дворце Республики проходит II Съезд ученых Беларуси. Обсуждалась стратегия «Наука и технологии: 2018-2040», в которой отражено, какой высокотехнологичной должна стать наша страна. Немал