Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Карэспандэнт «Народнай Волі» наведаў полацкі рынак і паглядзеў, як трымаюцца прадпрымальнікі.
6:00 4 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

Паводле слоў дробных гандляроў, купляючы, напрыклад, тавар у Маскве, праблематычна атрымаць адпаведную дакументацыю. Там ёсць фірмы, якія існуюць толькі на паперы. Расійскіх пастаўшчыкоў не хвалююць складанасці, якія потым узнікаюць у беларускіх прадпрымальнікаў з падатковай інспекцыяй. І працаваць даводзіцца на ўмовах пастаўшчыкоў з Масквы ці Санкт-Пецярбурга.

Год таму многія іпэшнікі збіраліся пераязджаць працаваць у Расію ці зусім закрывацца. А што цяпер?

…Раніцай у суботу на полацкім рынку не праштурхацца, а ўсе паркоўкі заняты аўтамабілямі. На першы погляд і не скажаш, што ў прадпрымальнікаў ёсць праблемы з гандлем.

Абыходжу рынак і налічваю толькі чатыры гандлёвыя кропкі, на якіх ніхто не працуе.

Праўда, не ўсе іпэшнікі суботняй раніцай настроены на дыялог. Людзі баяцца фатаграфавацца, не кажучы пра тое, каб расказаць, як ім зараз працуецца.

– За год прадпрымальнікаў запалохалі, таму нічога дзіўнага ў іх паводзінах, – пагаджаецца пагаварыць Кацярына, якая прадае жаночыя курткі. – Праверкі падатковай, канфіскацыя тавараў, штрафы – усё было. Хто закрыўся, хто на беларускі тавар перайшоў, некаторыя на свой страх і рызыку стаяць.

Кацярына распрадае рэшткі леташняга тавару. Пасля таго як на імпарт з Расіі сталі патрабаваць дакументы, ездзіць на аптовыя рынкі ў Санкт-Пецярбург жанчына перастала. За некалькі апошніх дзён яна не прадала ніводнай рэчы.

Адзенне па 100 рублёў для жыхароў Полацка не па кішэні.

– Я не бачу сэнсу ў такой рабоце, – тлумачыць полацкая іпэшніца. – На круглую суму трэба закупіць тавару, які ў мяне потым тут канфіскуюць?! Рускім усё роўна, што тут адбываецца. Яны ніякія паперы даваць нам не будуць. На спрыяльныя перамены я ўжо не спадзяюся, людзі бяднеюць. Прадам, што засталося, а там відаць будзе. Дзякуй Богу, працуе муж, дзеці таксама на сваім хлебе.

Выхадныя і перадсвяточныя дні для прадпрымальнікаў адзіная магчымасць нешта зарабіць. У Полацк па пакупкі з’язджаюцца з Расонскага, Ушацкага, Міёрскага і іншых раёнаў. Прадпрымальнікі кажуць, што ў будныя дні гандлю практычна няма. Каб рэалізаваць тавар, многія іпэшнікі  ладзяць распрадажы.

– Нягледзячы на тое, што ў рэгіёне два буйныя прадпрыемствы, пакупніцкая здольнасць насельніцтва знізілася,– кажа мясцовая прадпрымальніца Таццяна Барысаўна. – Я не першы год працую, таму заўважыла. Прадаю шапкі і пальчаткі па 5–10 рублёў, але людзі ўсё роўна просяць скінуць хоць рубель.

У станоўчыя змены жанчына не верыць. Кажа, што пытанне аб заробку ўжо не стаіць, таму на працу ходзіць па інерцыі.

Ісці з рынку няма куды, распавядае вопытная прадпрымальніца. Мне амаль 50 гадоў, у такім узросце, асабліва ў правінцыі, уладкавацца складана. Год прайшоў, а нічога не змянілася: хто не закрыўся праядае запасы, хто сышоў збярог нервы і здароўе.

Полацкая прадпрымальніца і актывістка Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Вольга Шарстабітава з-за судовых разглядаў без работы ўжо год. Кажа, што іпэшнікі на рынку працуюць, пакуль няма праверак з падатковай.

– Каб не сядзець дома, людзі ходзяць на рынак выказвае сваё меркаванне Вольга Шарстабітава. Шмат каму ўжо за сорак з працай цяжка, таму гэта ўжо не бізнес, а хобі, якое нагадвае бочку з порахам. Гандаль на рынку ратуе тое, што ў Полацк шмат едзе людзей з вёсак. За кошт гэтага ёсць магчымасць зарабіць хоць на прадукты да святаў. Ведаю, што некаторыя прадаюць тавар ужо па аптовым кошце, каб вярнуць выдаткаваныя грошы.

Фота аўтара.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

О Моцарте, о званиях, о славе…

Талантливый дирижер совершенно не заботится о своем реноме, о своей популярности, рискуя остаться незнаменитым. «Народная Воля» попыталась исправить это положение.

Анна БАХТИНА: «Я хочу, чтобы в суде был допрошен Николай Старовойтов…»

Вчера в суде Московского района Минска состоялось рассмотрение жалобы известного адвоката Анны Бахтиной, которую недавно Минюст на основании решения квалификационной комиссии лишил лицензии.

“Але як толькі Украіна здасца, імперыя паўстане зноў…»

Няма ўкраінца, які не ведаў бы песні “Два колеры”. Яна гучыць і на афіцыйных канцэртах у выкананні тытулаваных спевакоў, і ў любым застоллі, дзе спяваюць хто голасам, а хто душой. Аднойчы я пабачыў “Д