Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Як вядома, да нядаўняга часу гэтыя два музыканты мелі праблемы з выступленнямі ў Беларусі, бо іх прозвішчы былі ў так званых чорных спісах. Але Мінгарвыканкам узгадніў канцэрт культавага «Народнага альбома» з Вольскім і Вайцюшкевічам.

24 лютага 2017 года ў сталічным Prime Hall пройдзе канцэрт культавага праекта 1990-х «Народны альбом». Інфармацыю пра гэта змясціў на сваёй старонцы ў Facebook прадзюсар Уладзімір Шаблінскі.

«Апошнія дні лістапада прынеслі добрую навіну. Агенцтвам «Шаблі» атрымана гастрольнае пасведчанне на правядзенне ў «Прайм-холе» канцэрта «Народны альбом». Я выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву пляцоўкі за тое, што заключылі з намі дагавор арэнды, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама – за ўзгадненне мерапрыемства. У Год культуры – больш культурных падзей!» – напісаў Шаблінскі.

«Народны альбом» – беларускі музычны праект, прэм’ера якога адбылася ў 1997 годзе. У розныя гады ў праекце бралі ўдзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Сяргей Ахрамовіч і іншыя выканаўцы з арыгінальнага складу.

Нагадаем, што 4 верасня ў Беластоку на сцэне Падляшскай оперы адбылася прэм’ера юбілейнай версіі «Народнага альбома».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".