Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:35 16 верасня 2016
33
Памер шрыфта

Нядаўна “Народная Воля” змясціла ўнікальнае фота: на ім прыгожая, шляхетная 69-гадовая жанчына ля свайго паўструхнелага лецішча, якое ў яе пагражаюць забраць за неаплачаныя штрафы. Неаплачаныя – бо няма з чаго плаціць, а галоўнае, няма за што.

На фотаздымку – вядомая многім легендарная змагарка за Беларусь Ніна Багінская. “Залатая рыбка” ў віры нашага паўсядзённага жыцця – абароны сваёй чалавечай годнасці, права жыць у лепшых традыцыях свайго народа. А гэта значыць – любіць, шанаваць і ганарыцца гістарычнай культурай Бацькаўшчыны, яе спракаветнымі святынямі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Сярод такіх святыняў – 700-гадовы герб Пагоня і “наш ад крыві чырвоны, ад болю белы сцяг”, як усхвалявана і трапна сказаў знаны паэт Уладзімір Някляеў.

Ніна Багінская ёсць для сучаснікаў і, веру, будзе для нашых нашчадкаў вобразам змагара за адраджэнне Беларусі, за нашу мову, беларуска-еўрапейскую культуру, за ўсё роднае і дарагое, што шануюць і чым ганарацца ўсе народы на планеце Зямля. І хаця больш як за два апошнія дзесяцігоддзі многае змянялася ў краіне і грамадскіх настроях (прызнаюся, далёка не ўсе змены мне да душы), Ніна Багінская застаецца сама сабою ў сваёй адданасці святому, у мужнай стойкасці перад сцяной цемрашальства.

…Даўно зрабіла яна звычайны кіёк з дрэўца, пашыла нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і з ім ужо больш за дваццаць год бярэ ўдзел у розных імпрэзах, культурніцка-гістарычных мерапрыемствах дэмакратычнага кірунку. Ніколі гучна не прамаўляе, нікога не заклікае “да бітвы”. Проста прыходзіць і моўчкі разгортвае святую рэліквію – бел-чырвона-белы сцяг, прымацоўвае да тронак і ўздымае ў паветра. Яны злучаюцца ў адзінае цэлае: жанчына і нацыянальны сцяг… І я бачу ў гэтым вобразе глыбокі філасофскі і патрыятычна-выхаваўчы чын. Узгадаем,  перагледзеўшы шматлікія выданні з пазнавальным фотаздымкам: пустая плошча, абмытая крывёй змагароў за Беларусь, і адзінокая, але годная постаць жанчыны, у руках якой Хрыстовы сцяг. Ён ахінае, ахоўвае яе і ўсю Беларусь, кожнага з нас…

Дык што дрэннага зрабіла гэта ціхая, мірная, але нязломная духам жанчына? За што яе ганьбіць, хапаць, штрафаваць? За адданасць Беларусі?  Дапамажыце, шаноўныя чытачы, знайсці адказ на гэтае пытанне.

За што сталічныя ўлады хочуць атрымаць на дурніцу ў гарадскі бюджэт 75 мільёнаў ад Багінскай? Няўжо ім не сорамна ну хоць бы перад сваімі сем’ямі, дзецьмі, унукамі ці проста здаровым сэнсам? У руках патрыёткі не “кактэйль Молатава”, не вогнепальная зброя, нават не палка, а тонкі кіёчак-ляска з гістарычным – дарэчы, не забароненым законам – сцягам…

Ва ўсе часы бараніць народныя святыні і нават памерці за іх ёсць вялікі гонар. Праўда, такі годны дух Бог дае не кожнаму – толькі абраным. Я цешуся, што мне пашчасціла крочыць у вялікай грамадзе побач з абранай – сапраўднай Асобай Нінай Багінскай.

Ці не яна навеяла паэту натхнёныя, хвалюючыя радкі:

Лунае, нескароны,

На векавых вятрах

Наш, ад крыві чырвоны,

Ад болю белы, сцяг.

.

З замілаваннем да беларускай патрыёткі

Мікола САВІЦКІ, прафесар.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).