Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
23
Памер шрыфта

Нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву пакінуў больш пытанняў, чым даў адказаў.

Першае, што кінулася ў вочы: візіт Аляксандра Рыгоравіча ў Маскву расійскія федэральныя тэлеканалы праігнаравалі, інфармацыі пра сустрэчу лідараў Беларусі і Расіі, можна сказаць, на расійскім ТБ не было.

Афіцыйны Мінск па выніках сустрэчы таксама нібы вады ў рот набраў. На сайце Аляксандра Лукашэнкі ёсць толькі невялікае паведамленне, у якім утрымліваецца шэраг дыпламатычных штампаў кшталту таго, што ва ўмовах эканамічнага крызісу дзве краіны павінны аператыўна рэагаваць на выклікі, а таксама пра важнасць гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін.

Вядома, што Аляксандра Лукашэнку Уладзімір Пуцін у маскоўскім аэрапорце не сустракаў. Расійскі прэзідэнт у гэты час быў заняты на “Форуме дзеянняў” Агульнарасійскага народнага фронту. І ўбачыліся Лукашэнка з Пуціным толькі падчас віншавання з юбілеем расійскага Патрыярха Кірыла. І толькі позна вечарам, можна сказаць, праз коску, адбылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі.

Ці азначае гэта, што візіт афіцыйнага беларускага лідара ў Маскву быў дарэмным?

У каментарыі для “Народнай Волі” палітолаг Юрый Царык адзначыў:

– Відавочна, што ніякага прарыву ў беларуска-расійскіх адносінах сустрэча не прынесла, аднак думаю, што сітуацыя асабіста для кіраўнікоў дзвюх краін праяснілася, – сказаў ён. – Паводле вынікаў візіту ў публічную прастору трапіла не вельмі шмат інфармацыі. Але нельга выключаць, што ў Маскве Аляксандру Рыгоравічу быў пастаўлены своеасаблівы ўльтыматум, які афіцыйны Мінск зараз можа абдумваць. І ўльтуматум гэты можа тычыцца ваенна-палітычнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Не выключана, што ў Беларусі могуць з’явіцца новыя расійскія ваенныя базы. Апублікавана інфармацыя аб тым, што Мінабароны Расіі аб’явіла тэндар на грузаперавозкі тэхнікі ўбок Беларусі. Размова ідзе пра некалькі тысяч вагонаў, а гэта можа азначаць перадыслакацыю як мінімум адной арміі ў нашу краіну. Не думаю, што гэта звязана з вайсковымі вучэннямі “Захад-2017”, бо, сыходзячы з досведу аналагічных вучэнняў, якія адбываліся раней, колькасць вайсковай тэхнікі, якая брала ў іх удзел, вымяралася лічбай дзве сотні вагонаў, лік не ішоў на тысячы вагонаў.

Што, на вашу думку, Аляксандру Лукашэнку паабяцалі ўзамен?

– Калі казаць вобразна, то, хутчэй за ўсё, паабяцалі “моцна не біць”. Размова не ідзе пра торг, размова, я думаю, ідзе пра ўльтыматум. Сітуацыя такая: у Расіі цудоўна разумеюць, што эканамічная сітуацыя ў нашай краіне не самая лепшая, што Беларусь у эканамічным плане і так моцна залежыць ад Расіі, таму нешта нам прапаноўваць расіянам ніякага рэзону няма. Нават паслаблення ў нафтавым канфлікце нам чакаць не выпадае, а, як вядома, у трэцім квартале Расія скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тон да 3,5 млн і пагражае іх яшчэ зрэзаць. Расія па-ранейшаму стаіць на ўмовах, якія Беларусь не задавальняюць.

Адсутнасць канкрэтнай інфармацыі сведчыць пра тое, што афіцыйны Мінск, хутчэй за ўсё, узяў час на роздум.

ТЫМ ЧАСАМ

Пра газ размова не ішла

Афіцыйныя прадстаўнікі з расійскага боку каментарыяў па выніках сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі амаль не давалі.

Намеснік старшыні “Газпрома” Валерый Голубеў паведаміў “Інтэрфаксу”, што газавае пытанне ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі ўвогуле не абмяркоўвалася. В.Голубеў сказаў таксама, што Беларусь да гэтага часу не аплаціла доўг за газ. “Расійскі і беларускі бок па-ранейшаму не ўрэгулявалі пытанне аб запазычанасці за пастаўкі газу” – дадаў ён.

Дарэчы, у новым мемарандуме еўрааблігацый “Газпрома” паведамляецца, што за перыяд са студзеня па верасень 2016 года беларускія спажыўцы назапасілі запазычанасць за пастаўкі газу ў памеры 340 млн долараў.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.