Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У выніку ДТЗ у Магілёўскім раёне загінуў адзін чалавек і 8 шпіталізаваны. Каб дастаць людзей з пакарабачанай машыны, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў.
6:00 3 лiпеня 2015
4
Памер шрыфта

Страшная аварыя каля пасёлка Мірны здарылася ўвечары ў нядзелю –  лабавое сутыкненне легкавых аўтамабіляў «Пежо-406» і «Фольксваген-Шаран» на аўтадарозе Магілёў–Гомель.

У аўтамабілі «Пежо-406» ехалі 6 чалавек (4 дарослых і двое дзяцей: 1 год і 5 гадоў). У выніку аварыі ў салоне аўтамабіля былі заблакіраваны чатыры дарослыя. Спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Работнікамі МНС з дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады людзі былі дэблакіраваныя. Адзін з пасажыраў загінуў на месцы ДТЗ.

Чатыры чалавекі (з іх 1 дзіця ва ўзросце 10 гадоў) ехалі ў «Фольксваген-Шаран». Яны пакінулі аўтамабіль самастойна.

У ДТЗ загінуў 1 чалавек, 8 чалавек (у тым ліку трое дзяцей) з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў бальніцы абласнога цэнтра. «Праведзенай на месцы праверкай устаноўлена, што 21 чэрвеня прыкладна ў 19.00 жанчына-кіроўца аўтамабіля «Пежо-406», 1985 года нараджэння, выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем« Фольксваген-Шаран», – гаворыцца ў паведамленні на сайце Следчага камітэта. А чаму машына апынулася на сустрэчнай паласе, яшчэ высвятляецца.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белоруски заняли 7-е место в биатлонной эстафете в Хохфильцене

Сборная Беларуси финишировала на седьмом месте в женской эстафете 4х6 км на этапе Кубка мира по биатлону, который завершился в воскресенье в австрийском Хохфильцене. Белоруски отстали от победительниц

«Альцгаймэр» трывожыць болей, чым рак — нямецкі герантолаг пра хваробу сучаснасці

Герлінд Мэгес пасьля заканчэньня ў 2012 унівэрсытэту ў Нюрнбэргу працуе ў аддзяленьні псыхіятрыі і псыхатэрапіі бэрлінскай клінікі «Шарытэ».

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.