Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
38
Памер шрыфта

Калі адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях выбарчага заканадаўства, якая першапачаткова была запланавана яшчэ на сакавік? Сёння некаторыя эксперты кажуць, што, магчыма, на верхніх паверхах улады перадумалі “рамантаваць” выбарчую сістэму: ужо ў снежні пачынаецца перадвыбарная кампанія ў мясцовыя Саветы, навошта, маўляў, напярэдадні выбараў штосьці рэфармаваць?

Мы датэлефанаваліся да старшыні Цэнтрвыбаркама Л.М.Ярмошынай.

– Нарада ў кіраўніка дзяржавы пакуль не прызначана, – паведаміла Лідзія Міхайлаўна. – Як правіла, графік мерапрыемства плануецца за два тыдні да яго правядзення. Ужо было некалькі прапаноў аб прызначэнні нарады, але пакуль тэрміны пераносяцца.

–  Як думаеце, чаму? Можа, вырашана нічога не мяняць?

– Дата пераносіцца з прычыны шчыльнага графіка прэзідэнта… А гаварыць можна што заўгодна. На дадзены момант я магу сказаць толькі адно: прапановы намі выпрацаваны і прадстаўлены кіраўніку дзяржавы.

– А што ў гэтых прапановах? Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая заяўляла, што яны перадалі ў міжведамасную камісію, якая працавала пры ЦВК, свае прапановы па рэфармаванні выбарчай сістэмы. Але ці ўвайшлі яны ў канчатковы варыянт, яна не ведае. Ёй яго не паказалі. Што ж там такога сакрэтнага?

– У нашым выкананні 50 на 50 задавальняюцца тыя прапановы, якія выпрацавалі міжнародныя эксперты. Гэта тычыцца і парадку фарміравання выбарчых камісій, перш за ўсё спрашчэння парадку вылучэння ў камісіі кандыдатаў ад палітычных партый. Там і больш пэўная працэдура падліку галасоў. Але галоўная інавацыя прапануецца па спрашчэнні, лібералізацыі парадку вядзення перадвыбарнай агітацыі.

– А прапановы, вылучаныя рабочай групай ад дэмструктур, увайшлі ў ваш варыянт? Я маю на ўвазе абавязковае ўключэнне ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў кожнага кандыдата, скарачэнне да двух дзён датэрміновага галасавання, уключэнне нормы, якая гарантуе адкрыты і галосны падлік галасоў, каб кожны член камісіі і назіральнік маглі бачыць змест кожнага бюлетэня.

– Пытанне датэрміновага галасавання намі не разглядалася. Магчыма, ад апазіцыі такія прапановы і гучалі. Але міжведамасная камісія стваралася і працавала перш за ўсё на аснове рэкамендацый АБСЕ. Таму пэўныя гарантыі па датэрміновым галасаванні прапануюцца: напрыклад, скасаваць перапынак на абед у дні датэрміновага галасавання, больш зразумела складаць пратакол, каб была бачна колькасць атрыманых бюлетэняў па кожным дні.

Што тычыцца працэдуры падліку галасоў, то тое, што было выпрацавана пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі ў мінулым годзе, прапануецца замацаваць у якасці нормаў выбарчага заканадаўства.

– Што канкрэтна?

– Гэта свабодны для назірання як мінімум адзін бок стала, за якім ідзе падлік галасоў. Гэта дазволіць сачыць за працэдурай падліку.

– А ці дазволіць гэта назіральнікам бачыць кожны бюлетэнь, бачыць, насупраць якога прозвішча стаіць птушачка?

– Думаю, кожны бюлетэнь шчыльна разгледжаны не будзе. Назіральнікі ж не будуць знаходзіцца ад бюлетэняў на такой жа адлегласці, што і члены камісіі. А каб кожны бюлетэнь падымаўся і абвяшчаўся – гэтага не будзе.

– А што з самым галоўным пытаннем – аб абавязковым уключэнні ў склад участковых выбарчых камісій прадстаўніка кожнага кандыдата?

– Прадстаўнік ад кожнага кандыдата ў кожную камісію, вядома ж, уключаны не будзе. А будуць уключаны на ўзроўні членаў камісіі з правам дарадчага голасу па ўсіх відах выбараў у тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі.

(Працяг тэмы на другой старонцы)

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў