Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:46 13 верасня 2016
5
Памер шрыфта

– Лідзія Міхайлаўна, пад чыім кантролем друкуюцца выбарчыя бюлетэні?

– Бюлетэні заказваюць акруговыя камісіі, гэта і ёсць кантроль. Мы далі грошы на гэтую працэдуру, а акруговыя камісіі размясцілі заказы. І такіх заказаў – 110.

– Але выраб заказу нехта кантралюе?

– А хто будзе кантраляваць? Грошы заплацілі — і вам надрукавалі той тыраж, што заказалі. Забралі бюлетэні – і ўсё. Ніякага кантролю з нашага боку тут няма. Друкарні дзяржаўныя, таму кантралююцца сваімі ведамствамі.

– Хто развозіць бюлетэні па ўчастках?

– Участкі самі будуць іх атрымліваць. Як правіла, яны прыязджаюць у акруговыя выбарчыя камісіі і забіраюць неабходную колькасць бюлетэняў. Ім вызначаны нават грошы на транспартныя выдаткі.

– Тэарэтычна можна надрукаваць, што называецца, “левыя” бюлетэні?

– Напэўна, можна, але хто за гэта заплаціць? Бо акруговая выбарчая камісія можа разлічваць толькі на той тыраж, які вызначаны. Гэта колькасць выбаршчыкаў плюс 5 працэнтаў рэзерву. І я наогул не бачу ніякага сэнсу ў друкаванні “левых” бюлетэняў.

– Каб маніпуляваць з іх дапамогай вынікамі галасавання…

– У такім выпадку, напэўна, значна прасцей зрабіць гэтыя самыя “левыя” бюлетэні на ксераксе. Навошта ў гэтую справу яшчэ і друкарню ўцягваць? Гэта ж усё стане вядома…

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).