Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
4
Памер шрыфта

10, 17 і 24 чэрвеня ў Мінску каля Ратушы адбудуцца канцэрты пятага сезона праекта «Джазавыя вечары”, на якіх выступяць музыканты з ЗША, Нідэрландаў, Францыі, Чылі, Туніса, Туркменістана і Беларусі.

«Джазавыя вечары» праходзяць у Мінску ўжо чацвёрты сезон. Удзел лепшых музыкантаў з розных краін і асаблівая атмасфера летняга горада забяспечылі кожнаму выступленню шматтысячны аншлаг. Менавіта «Джазавыя вечары» падарылі Мінску новы фармат штотыднёвых канцэртаў на вольным паветры ў цэнтры сталіцы.

Арганізатарамі мерапрыемства ў гэтым годзе выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».

10 чэрвеня зоркай вечара будзе знакаміты Скот Хэндэрсан (ЗША), уладальнік тытулаў «Джазавы гітарыст №1» і «Лепшы джазавы гітарыст»(паводле версіі Guitar Player). Ён выступіць у суправаджэнні французскіх музыкантаў Арчыбальда Лаганьера (бас) і Рамана Лабае (бубны). Таксама на сцэну выйдуць: спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata (Беларусь), VIP-jazz Андрэя Славінскага.

17 чэрвеня сваю праграму прадставіць  бас-гітарыст Крысціян Галвэз (Чылі), лепшы джазавы выканаўца Лацінскай Амерыкі ў 2000 і 2004 гадах, а таксама намінант American Music Awards 2005, які выступіць з трубачом Крысціянам Куцюруфо (Чылі) і бубначом Назарам Рэджэпавым (Туркменістан). Таксама гледачоў чакае сустрэча з канцэртным аркестрам Барыса Мягкова (Беларусь) і «Трыа Канстанціна Гарачага» (Беларусь).

24 чэрвеня музычную эстафету падхопіць Кліўленд Джонс (ЗША) – спявак, кампазітар, уладальнік бязмежных вакальных магчымасцяў і тытула «Адкрыццё года» ад аўтарытэтнага сайта SoulTracks.com.

Пачатак мерапрыемстваў у 20.00, уваход вольны.

Аўтар: Аліна ВЕТРАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.