Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 2 студзеня 2017
9
Памер шрыфта

Якая толькі брыдоціна не нясецца ў апошні час з Белакаменнай на беларусаў! І на гэты перл можна было б не звяртаць увагі, калі б Л.Рашэтнікаў не забяспечваў аналітыкай адміністрацыю Пуціна. Бачыце, які дыягназ ён выставіў нашай краіне: “У Беларусі ўсё рухаецца паводле ўкраінскага сцэнарыя”.

І далей: «Працэсы вельмі падобныя. І, на жаль, не бачым працэсаў, якія б ім супрацьстаялі. Лінія на аддзяленне беларусаў ад расійцаў, стварэнне плоту паміж беларусамі і расійцамі ў ідэалагічным, гістарычным, ідэйным і духоўным плане відавочная».

Спадар Рашэтнікаў дагаварыўся да таго, што «беларуская мова была створана пастановай пасяджэння аргбюро ЦК ВКП(б)». Як быццам у 1926 годзе так пісала бальшавіцкая “Правда”.

«Гэтая бомба, закладзеная тады, цяпер ірванула. Атрымліваецца, што мы спрычыніліся да стварэння беларускай мовы. І беларускай мове цяпер толькі 90 гадоў».

Вось так, нашай роднай мове толькі 90 гадоў. Да гэтага на ёй не пісаў ні Колас, ні Купала, ні Багушэвіч, ні…

Шавіністычны сверб Л.Рашэтнікава наогул не мае межаў. Яго выснова: “Нельга забываць пра Беларусь. Гэта гістарычная частка вялікай Расіі, частка нашага народа”.

І нарэшце: “Якая ж Беларусь незалежная ад Масквы і як гэта Масква ёй нічога дыктаваць не можа?»

Так, паводле сцвярджэння Рашэтнікава, Беларусь не можа быць незалежнай, яна можа быть толькі калоніяй Масквы, якая і павінна дыктаваць ёй сваю волю.

Што і казаць, звар’яцелі расійскія шавіністы!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.