Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
19
Памер шрыфта

Заўтра, 13 верасня, музычны калектыў пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Леаніда Барткевіча прэзентуе апошнюю песню Уладзіміра Мулявіна «Лебедзь».

Мерапрыемства адбудзецца ў сталічным караоке-тэатры «Багема».

У праграме вечара – лепшыя хіты «Песняроў» у выкананні калектыву пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча, вялікі святочны фуршэт, успаміны сяброў і калег пра вялікага песняра.

“Творчасць Мулявіна пакінула глыбокі след у музыцы, – гаворыць саліст “залатога складу” “Песняроў” Леанід Барткевіч. – Як і Моцарт, ён быў першым незалежным музыкантам, можна сказаць рэвалюцыянерам. Я без сумненняў праводжу паралелі паміж двума вялікімі людзьмі, якія жылі ў розныя эпохи. Мулявін чэрпаў музыку з народа і ўпісваў у яе чалавечыя пачуцці. Пры жыцці яму прыходзілася пераадольваць разнастайныя жыццёвыя перашкоды. Калі б сёння Мулявін мог выкарыстаць усе спосабы маркетынгу, як гэта робяць не самыя вялікія таленты, то, думаю, “Песняры” маглі б перасягнуць многіх сусветных зорак і пераўзысці многія сусветныя шоу. На жаль, не пры жыцці, а ўжо пасля смерці з яго зрабілі ікону.

Калі былі з Мулявіным у блізкіх адносінах, я ведаў пра яго далёка ідучыя творчыя планы. І атрымаў у спадчыну шмат напісаных ім твораў, якія не ўбачыў свет. Ён вельмі патрабавальна ставіўся да сябе і таму не заўсёды быў задаволены сваімі працамі.

Мая мара – увасобіць у жыццё смелыя планы Мулявіна. Гэта грандыёзнае шоу, якое спалучае ў сабе цудоўную музыку Мулявіна з выкарыстаннем вялікай групы таленавітых людзей і тэхнічных магчымасцяў”.

Аўтар: Паліна ПЛАТОНАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.

Белорусским госорганам рекомендуют ограничить российскую пропаганду

Рекомендации по улучшению информационной безопасности Беларуси презентовал вчера в Минске EAST Center.