Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

25 мая спаўняецца 100 год з дня смерці Максіма Багдановіча. 100 год таму мінскія сябры паэта замовілі па ім паніхіду. Паніхіда будзе адслужана і сёлета, у сотую гадавіну смерці Максіма. Пачнецца паніхіда 25 мая ў 14.30 у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы на Нямізе. Перад гэтым адбудзецца ўскладанне кветак да помніка паэту на вуліцы яго імя каля Тэатра оперы і балета. Служэнне паніхіды па Максіму Багдановічу стала ўжо традыцыйным. Па ініцыятыве Літаратурнага музея Максіма Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы кожны год. Ушанаваць памяць паэта, які пайшоў з зямнога жыцця ў 25 гадоў, у сабор прыходзяць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і многія мінчане, якія шануюць літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча.
9:27 29 мая 2017
4
Памер шрыфта
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".