Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15 ліпеня ў беларускіх ВНУ завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання. Самыя высокія балы для паступлення патрэбны на факультэт міжнародных адносін БДУ – 394 балы з 400 магчымых. 
6:00 27 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Ужо зразумела, што ў гэтым годзе не ўдалося пераламіць тэндэнцыю, калі абітурыенты абыходзілі бокам фізічныя і матэматыч-ныя факультэты. Так, у Магілёўскім універсітэце імя Куляшова на асобныя спецыяльнасці факультэта матэматыкі і прыродазнаўчых навук дакументы падалі толькі некалькі абітурыентаў. Напрыклад, на матэматыку-інфарматыку пажадалі паступіць толькі шасцёра на 12 месцаў, на фізіку-інфарматыку – толькі двое з 20.

Аднак агулам па краіне конкурс у ВНУ ёсць, і ён склаў ад двух да пяці чалавек на месца.

Ёсць грошы – будзеце вучыцца!

У патэнцыяльных студэнтаў-платнікаў да 2 жніўня яшчэ ёсць час вызначыцца з выбарам спецыяльнасці. Некаторыя вядучыя ВНУ краіны ўжо вызначыліся з новымі цэнамі на навучанне. Цэны выраслі на 10–15%.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце платная адукацыя для першакурснікаў у параўнанні з мінулым годам падаражэла на 2,2 мільёна (13%). У залежнасці ад спецыяльнасці першы год навучання на дзённым аддзяленні будзе каштаваць студэнтам ВНУ ад 19.253.000 да 19.641.000 рублёў.

Завочнае навучанне будзе каштаваць 6.331.000 рублёў у год.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт павялічыў цэны на 10–15%. У гэтым годзе першакурснікам прыйдзецца заплаціць за вучобу ад 18.402.000 рублёў на аўтатрактарным або спартыўным-тэхнічным факультэце да 20.313.000 рублёў на энергетычным факультэце. Максімальная сума таксама выстаўлена за навучанне па спецыяльнасці «мытная справа» і спецыяльнасцях, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

На завочнае ў БНТУ цэны значна ніжэй, чым на дзённым, – ад 6,7 да 8,3 мільёна.

Стаць айцішнікам можна за 19,2–23,5 мільёна ў год. Такія кошты за навучанне выставіў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У параўнанні з мінулым годам яны выраслі да 15% – на 2,5–2,8 мільёна. Самую дарагую адукацыю тут даюць на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак.

На завочным аддзяленні год вучобы абыдзецца платнікам у 7.820.000 рублёў.

БДПУ імя Максіма Танка на большасці спецыяльнасцяў гатовы падрыхтаваць будучых педагогаў за 15.713.600 рублёў. Вучоба з паглыбленым вывучэннем замежнай мовы будзе каштаваць крыху даражэй – 15.986.000 рублёў. Вышэй цэны і на творчых факультэтах «педа», звязаных з музычным і выяўленчым мастацтвам – ад 16,5 да 17,3 мільёна.

Кошт навучання на “завочцы” – ад 6,4 мільёна.

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за год вучоба для першакурснікаў падаражэла на 2,4 мільёна (15%) – да 18.460.000 рублёў.

Вучыцца завочна ў МДЛУ ў тры разы танней. Такая адукацыя каштуе 6.250.000 рублёў у год.

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце цэны на платнае навучанне не змяніліся і засталіся на леташнім узроўні – 18.380.000 рублёў на дзённым аддзяленні і 7.870.000 рублёў на завочным.

Ранейшымі засталіся цэны і ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Даражэй за ўсё навучанне абыдзецца будучым стаматолагам – 22.980.000 рублёў у год. На «лячэбную справу», «педыятрыю» і «фармацэўтыку» адукацыя каштуе танней – 19.680.000 рублёў, на «медыка-прафілактычную справу» – 18 мільёнаў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і творчыя ВНУ з коштам платнай адукацыі на наступны навучальны год пакуль не вызначыліся.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа