Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
28
Памер шрыфта

Сярод самых папулярных накірункаў у гэтым годзе – Балгарыя і Адэская вобласць.

У апошнія два гады турыстычны рынак знаходзіўся ў заняпадзе, але, як адзначаюць эксперты, зараз беларускія турысты крыху актывізаваліся.

“Нягледзячы на тое, што заробкі ў людзей практычна не растуць, некаторыя навучыліся так эканомна траціць сродкі, каб можна было адкласці яшчэ і “на мора”, – кажа галоўны рэдактар газеты “Туризм и Отдых” Лілія Кобзік.Таму ў гэтым годзе сярэдні клас усё-такі вырашыў адпачываць, і па такіх накірунках, як Грэцыя і Балгарыя, беларусы ўжо забраніравалі амаль трэць усіх чартарных рэйсаў”.

Што выбіраюць беларусы?

“У Крым яны не едуць, бо трапіць туды складана і не вельмі танна, – працягвае турыстычны эксперт. – З-за няпростай унутранай сітуацыі ў Егіпце і Турцыі некаторыя адмаўляюцца і ад гэтага раней папулярнага адпачынку. Таму на сёння для беларусаў турыстычнай краінай пад нумарам адзін стала Балгарыя. Таксама мы бачым проста неверагодную колькасць прапаноў па яшчэ адным досыць танным накірунку – у Адэскую вобласць. Паўтаруся: зараз Крым беларусам не цікавы, а вось пад Адэсай можна адпачыць за 200 долараў на чалавека. Туды арганізоўваецца вельмі шмат аўтобусных тураў, і попыт можна спрагназаваць немалы, бо на больш дарагі адпачынак грошай у беларускіх турыстаў асабліва няма. Грэцыя таксама будзе карыстацца попытам, бо яе любяць і там ёсць добрыя прапановы па цане і якасці. Гасцінны сэрвіс, душэўныя грэкі… Безумоўна, знойдуцца і тыя, хто можа дазволіць сабе адпачыць у той жа Іспаніі альбо Італіі…”

Паводле слоў нашай суразмоўцы, сёння тураператарам даволі складна “гуляць” з цэнамі, а таму, каб прывабіць турыстаў, некаторыя кампаніі прапаноўваюць новыя незвычайныя накірункі.

“Яны падыходзяць гнутка да бізнесу, каб выклікаць у людзей інтарэс да вандровак, – дадае Лілія Кобзік. – Бо многія ж хочуць падчас адпачынку не толькі паляжаць на беразе мора, але і паглядзець краіну. Таму зараз на рынку з’явілася навінка – Паўночны Кіпр. Працягваюць раскручваць Албанію. Выбар ёсць, але, як кажуць, галоўнае, каб нашы жаданні супадалі з нашымі магчымасцямі”.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".