Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:15 12 верасня 2016
3
Памер шрыфта

Сёлета Грэцыю наведае рэкордная колькасць турыстаў – 25 мiльёнаў. Гэта на 1,5 млн больш, чым у мiнулым годзе.

Турыстычная галіна краіны – гэта кожнае чацвёртае еўра ВУП i працаўладкаванне кожнага пятага грэка.

Станоўчыя настроi пераважаюць напрыканцы лета таксама ў Партугалii. Шмат сведчыць пра тое, што леташнi рэкорд – 10,2 мiльёна турыстаў – будзе перавышаны па меншай меры на 10%.

Аднак сапраўдныя рэкорды б’е Iспанiя, якую сёлета, хутчэй за ўсё, наведае больш за 70 мiльёнаў замежных турыстаў. Толькi цягам першага паўгоддзя гэтую краiну наведала на 12% гасцей больш, чым годам раней.

Тым часам лiдарам Еўропы становiцца Iсландыя. Краiну, у якой пражывае 330 тысяч жыхароў, сёлета наведае 1,7 мiльёна турыстаў. У мiнулым годзе Iсландыю наведалi 1,2 мiльёна iншаземцаў. Гаспадары лiчаць, што гэта вынiк поспеху нацыянальнай зборнай па футболе на чэмпiянаце Еўропы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.