Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:51 13 студзеня 2017
20
Памер шрыфта

Разумеем, бываюць рэдкія выпадкі, калі чалавек вымушаны выкарыстаць псеўданім. Але не можам апраўдаць дзеянні тых, хто баіцца выступіць адкрыта, калі гаворка ідзе пра факты, якія ты лёгка можаш пацвердзіць.

Ну вось у “Народную Волю” паступіла пісьмо без подпісу з Нацыянальнай акадэміі навук. Ананімны аўтар піша, што сыну аднаго з кіраўнікоў пад нейкі праект выдзелілі вялікую суму бюджэтных сродкаў, а вынікі яго працы будуць нікчэмныя. Калі ёсць доказная фактура, то сапраўды: чаму не забіць ва ўсе званы. Але ж ананімны аўтар не прыводзіць ніводнай лічбы, ніводнага аргумента для пацвярджэння абвінавачвання канкрэтных асоб.

Ці такі прыклад. У сваім лісце ў рэдакцыю “засакрэчаны” аўтар з абурэннем паведамляе, што дысертацыю маладому чалавеку напісаў падначалены яго бацькі, за што апошні даў яму “цёплую пасаду”. І зноў – ніякіх фактаў, ніякага пацвярджэння. Толькі галаслоўная заява.

Што ў такім выпадку рабіць газеце? Друкаваць? Дык рэдакцыя павінна быць на сто працэнтаў упэўнена, што кожнае слова мае пацвярджэнне, усё, што напісана ў пісьме, – ПРАЎДА. Вось чаму да ўсіх аўтараў лістоў у нас адно патрабаванне – аргументуйце свае высновы дакладнымі фактамі, якія могуць базіравацца на дакументах, паказаннях жывых сведак і г.д. А ваяваць з-за вугла няма сэнсу. Крывая стрэльба не страляе.

Рэдакцыя.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Як выбарчая камісія «падарыла» кватэру актывісту апазіцыі

Для некаторых палітычных сіл Беларусі папярэднія вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў вельмі несуцяшальныя – у агітацыйную кампанію не будзе дапушчана большасць прапанаваных прадс