Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:01 23 снежня 2016
29
Памер шрыфта

“Адзін член партыі назваў другога неадэкватным і амаль адразу атрымаў моцны ўдар у твар. Другі адбіваўся ад калегі кіем. У гэты ж час на падлозе рукамі і нагамі змагаліся за свае погляды два члены абкама. Адна дама спачатку спрабавала суцішыць калег, даўшы абодвум штурханца, а калі і гэта не дало выніку, схапілася за крэсла…”

Вось так ярка і нестандартна ў Віцебску пару дзён таму прайшло пасяджэнне абкама Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) з удзелам вышэйшага партыйнага кіраўніцтва.

“Прапанова віцебскага абкама партыі далучыцца да Беларускага нацыянальнага кангрэса была сустрэта ў штыкі, і справа скончылася мардабоем”, – напісаў пасля ў “Фэйсбуку” адзін з сябраў БСДП (Грамада).

“Народная Воля” пацікавілася, ці ўсе засталіся жывыя пасля такой гарачай партыйнай нарады або некаму давядося выклікаць “хуткую”?

– Усе жывыя, – адказала старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард. – Каменем непаразумення стаў наш партыйны статут. Я заўсёды гаварыла, што ніколі не падтрымаю прапаноў, якія супярэчаць статуту. Так, напрыклад, пытанні аб супрацоўніцтве партыі з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі і структурамі – сфера рашэнняў ЦК, і ніякі абкам не мае права вырашаць, далучыцца яму да той ці іншай ініцыятывы ці не. Я сказала: шаноўныя сябры, не проста прашу, а нават патрабую, каб вы нарэшце пачалі выконваць статут, бо нам яго ніхто не навязваў, мы яго самі пісалі і нават вялі вайну, каб яго Міністэрства юстыцыі зацвердзіла. А цяпер нагой спрабуем адштурхнуць гэты дакумент! Паколькі пытанне стаяла вельмі прынцыпова, некаторыя пачалі паміж сабой спрачацца.

Я вырашыла падстрахавацца і, калі сітуацыя выйшла з-пад кантролю, уключыла запіс таго, што адбывалася на сустрэчы. Адзін сказаў: “Зараз у лоб атрымаеш…” – гэта нават на дыктафоне чуваць. Ну і пачалося… А як там далей пайшло – адразу і не рабярэшся. Адны кінуліся бараніць другіх, іншыя кінуліся разнімаць тых, хто бароніць…

– А хто там за крэсла схапіўся?

– Так здарылася, што адзін сябра партыі – малады і больш дужы – паваліў на падлогу больш старэйшага па ўзросце. Ледзь не задушыў! Спалохаўшыся, адна з сябраў партыі спачатку добра стукнула яго па галаве рукой, а калі гэта не дапамагло, схапілася за крэсла. А ці пацэліла там крэслам каму ці не – па-ўсякаму магло быць, бо такі пярэпалах быў!.. Я за гэтым спецыяльна не сачыла, бо хвалявалася за адну жанчыну не вельмі моцнага здароўя – каб ёй не дасталося.

– Пісалі, што вам таксама заехалі па спіне…

– Не, не было такога. Гэта ўжо пішуць для таго, каб агульную карціну бойкі стварыць, шукаюць смажаныя факты.

– А чым скончылася гісторыя? Міліцыю выклікалі?

– Не, абышліся сваімі сіламі (усміхаецца). Усе адзін у аднаго папрасілі прабачэння, прызналі свае памылкі і паабяцалі, што такое больш ніколі не здарыцца. Закрылі дадзенае пытанне і скончылі сустрэчу на нармалёвай ноце…

Калі я ўзначаліла партыю, мне адна спадарыня жартам сказала: “Ірына Зянонаўна, вы павінны разумець, што старшыня партыі існуе ў тым ліку і для таго, каб білі палкай, таму іншы раз можаце і па галаве, і па спіне атрымаць…” Ну вось, амаль што адбылося…

Раней я пасля падобных сітуацый не раз дома плакала. Але я моцная жанчына, нават калі і наплаканая. Вытрымаем! Але партыйны статут парушаць я нікому не дазволю!

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".