Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Хоць і са спазненнем, але не магу не адклікнуцца на змешчаны ў адным з нумароў “Народнай Волі” допіс Міколы Канаховіча “Як я шукаў сваю партыю”.
6:00 13 лiпеня 2015
19
Памер шрыфта

У гэтай публікацыі маю ўвагу прыцягнулі два цікавыя моманты. Адзін з іх – ён ставіць сабе ў заслугу тое, што ў школьныя гады не павязаў піянерскі гальштук на сваёй шыі.

Ёсць чым ганарыцца Канаховічу: ужо ў дзіцячым узросце ён, у адрозненне ад нас, астатніх, не ўспрымаў камуністычна-камсамольска-піянерскую ідэалогію, якая ў рэшце рэшт завяла ўсіх нас у смярдзючую багну, з якой не бачна выйсця ажно да гэтага часу.

А далей – яшчэ цікавей!

“Ад уступлення ў кампартыю мяне Бог убярог… затое сумленне засталося незапэцканым…” – чытаем у ягоным допісе. Тут яго яшчэ большая “заслуга”, чым грэбаванне піянерскім гальштукам.

І вось што цікава.

У камуністычную партыю савецкія грамадзяне ўступалі па розных прычынах. Былі, вядома, адпетыя кар’ерысты (і сёння такіх хапае), якія для дасягнення сваёй бруднай мэты і д’яблу гатовы былі маліцца. Маліліся!.. Другіх жа не па іх волі-жаданні звязацца з КПСС прымушалі розныя абставіны – інакш быў бы пастаўлены крыж на іх рабоце, якую яны добра выконвалі далёка не з кар’ерысцкіх памкненняў.

Усё гэта Мікола Канаховіч адмятае, люта асуджае. Па ягоным перакананні, усе ў палітычных адносінах павінны быць такімі ж “крыштальна чыстымі”, як ён, які прытрымліваўся гэтага пастулата яшчэ з дзіцячых гадоў.

Ягоная рыторыка не што іншае, як дымавая завеса, за якой хаваецца рэчаіснасць. Бо калі б ён апынуўся ў такім жа, як іншыя, становішчы, то не змог бы не ўступіць у ленінскі камсамол – яго проста не прынялі б у ваеннае вучылішча. А іншых ганьбіць за тое, што ў такіх жа абставінах яны ўступалі ў камсамол, кампартыю… Выходзіць, што яму ўсё можна, а іншым ён не даруе гэтага!

І ў камуністычную партыю, упэўнены, ён уступіў бы, калі б, як ён заўважае, яго не “ўсцярог Бог” (напэўна, не прынялі – гэтага ён не патлумачыў).

А ўрэшце, як бы там ні было, на сённяшні дзень ён (з яго слоў) нічым не запэцканы і ганарыцца гэтым. Стопрацэнтны рафінаваны беларус, перад якім у знак пашаны нам варта зняць шапку, пакланіцца яму.

Дарэчы, і сённяшнімі сваімі паводзінамі Мікола Канаховіч адметна вызначаецца сярод нас. У адрозненне ад многіх, што блукаюць у поцемках у пошуках правільнага палітычнага накірунку, ён яшчэ 20 гадоў таму выбраў адзіна правільны шлях, звязаўшы свой лёс з партыяй Зянона Пазьняка. У яго перакананні толькі гэтая незапэцканая палітычным брудам партыя адпавядае годнасці Беларусі і мае права на існаванне. Але ж менавіта так пазіцыянуюць сябе (і ўпэўнены ў гэтым) члены партыі С.Гайдукевіча, С.Калякіна, А.Януковіча і ўсе астатнія – па спісе. Атрымліваецца як у тых цыганоў, калі кожны з іх хваліць толькі свайго каня. А які з іх лепшы, будзе бачна падчас прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца восенню.

Пачакаем, спадар Канаховіч?

Міхаіл ЖУКАЎ,
 ветэран працы савецкага часу.

г.Баранавічы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анна Канопацкая: «Меня пытаются очернить…»

В последнее время председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько не раз публично высказывал свои претензии к депутату Палаты представителей Анне Канопацкой.

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.