Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:40 14 верасня 2016
12
Памер шрыфта

Нягледзячы на тое, што ў спаборніцтвах па конным спорце беларусы заваявалі алімпійскую ліцэнзію, нашых вершнікаў у Рыа мы не ўбачылі.

Днямі першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў з гэтай нагоды заявіў: “Конь, які ў камандзе з’яўляецца лепшым, састарэў. А ехаць у Бразілію ў якасці турыстаў не мела сэнсу”.

Больш падрабязна патлумачыць сітуацыю, якая склалася, мы папрасілі выконваючага абавязкі кіраўніка Беларускай федэрацыі коннага спорту Наталлю КАЛЕСНІКАВУ.

– Так, у нас была ліцэнзія на Алімпійскія гульні, – распавяла Наталля Міхайлаўна. – Аднак нашаму лепшаму каню Пасату – 19 гадоў. Улічваючы, што коні жывуць у сярэднім 24 гады, можна сказаць, што Пасат ужо знаходзіцца амаль у пенсіённым узросце. Але, калі на іх будуць бегаць кросы па 4–5 кіламетраў, то і да гэтага ўзросту не дацягнуць. Да таго ж Бразілія – гэта не блізкі свет, і яшчэ не вядома, як жывёла перанесла б пералёт. Таму ляцець у Рыа, каб быць там проста статыстамі, мы не захацелі. Бо ў лепшым выпадку былі б на Алімпіядзе апошнімі.

– Можа быць, варта купіць новых коней?

– Мы фінансуемся па астаткавым прынцыпе, і за ўвесь час існавання, скажам так, незалежнага коннага спорту нам купілі толькі трох коней. А вось, напрыклад, у некаторых замежнікаў у адборы – па 10–15 коней такіх якасцяў, а ў нас адзін. Да таго ж добры конь, які можа прэтэндаваць на той жа Алімпіядзе на высокія месцы, каштуе ад 300 тысяч долараў да мільёна. Гэта вялікія грошы.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра