Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прызавы фонд спартыўнага мерапрыемства, якое пройдзе 4 верасня, складае 25 тысяч долараў.
15:27 7 верасня 2016
11
Памер шрыфта

Мінскі паўмарафон набірае папулярнасць, і ўвага да яго – адпаведная. Напрыклад, у мінулым годзе ў забегу афіцыйна бралі ўдзел больш за 16 тысяч чалавек (паводле зводак МУС – каля 19 тысяч). Зараз арганізатары паставілі перад сабой задачу сабраць 20 тысяч удзельнікаў.

І нават грашовыя ўнёскі не палохаюць аматараў бегу. За прабег на дыстанцыі5,5 кмтрэба заплаціць 7 беларускіх рублёў, за10,55 кмі21,097 км– 18 еўра. Праўда, для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў святочная прабежка будзе па-ранейшаму бясплатнай.

Але і зарабіць на паўмарафоне пры жаданні можна. Галоўнае – быць на сяброўскай назе са спортам. У гэтым годзе спонсары мерапрыемства абвясцілі, што яго прызавы фонд складае 25 тысяч долараў. Напрыклад, за перамогу на дыстанцыі21,097 кмудзельнік атрымае 3 тысячы долараў, на10,55 км– 500 долараў, на5,5 км– 50 “зялёных”. Акрамя таго, тысячу долараў дадаткова атрымае яшчэ і той, хто паставіць на трасе новы рэкорд.

Паглядзім, колькі грошай “набегаюць” нашы чыноўнікі альбо той жа міністр спорту Аляксандр Шамко, які яшчэ і сам нядаўна ўважліва сачыў за выступленнем беларускіх алімпійцаў на Гульнях у Рыа.

Дарэчы, акрамя спартыўнага міністра ў забегу плануюць узяць удзел і іншыя вядомыя ў краіне людзі: памочнік прэзідэнта па справах фізкультуры і спорту Максім Рыжанкоў, прэс-сакратар кіраўніка краіны Наталля Эйсмант, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, бізнесмены і артысты.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.