Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
52
Памер шрыфта

Вядома, усе падобныя параўнанні – адносныя, таму што рэстараны ў залежнасці ад якасці паслуг, месца размяшчэння, асартыменту страў, інтэр’еру і г.д. маюць розныя катэгорыі, ад якіх залежаць нацэнкі. Ёсць рэстараны дарагія, з аўтарскай кухняй, ёсць дэмакратычныя па коштах, ёсць тыя, якія прапануюць тую ці іншую нацыянальную кухню, а гэта вымагае набыцця пэўных прадуктаў…

Мы параўналі кошты ў дарагіх рэстаранах Прагі і Мінска, а таксама ў дэмакратычных, якія часцей выбіраюць турысты, каб падсілкавацца.

Калі мінчане жадаюць паказаць гасцям найлепшы від на горад Мінск і пачаставаць смачнай ежай, то, хутчэй за ўсё, вядуць іх у рэстаран “theVIEW” (у перакладзе – від, погляд, далягляд) на праспекце Пераможцаў. Рэстаран месціцца на 22-м паверсе, і наведвальнікі аглядаюць Мінск з вышыні птушынага палёту. Від зачароўвае! У Празе адзін з самых прыгожых рэстаранаў цэнтра горада, з якога відаць славуты Пражскі гадзіннік,  – “Тэраса”.

У якую суму абыдзецца абед ці вячэра ў іх?

Паколькі стравы самыя разнастайныя і не паўтараюцца, хіба толькі пераклікаюцца, мы занатавалі кошты не на канкрэтныя супы альбо салаты, а пазначылі мінімальныя і максімальныя кошты на халодныя закускі, стравы з рыбы  і г.д. Але вымушаны прызнаць, што ў пражскай “Тэрасе” стравы звычайна больш аб’ёмныя, чым у мінскім “theVIEW». Напрыклад, мяса там у порцыі мінімум 250 грамаў, незалежна ад таго, гэта біфштэкс з мяса маладога быка альбо смажаная на грылі курыная грудка. Але мінскі рэстаран лічыцца рэстаранам аўтарскай кухні, а гэта значыць, што порцыі там невялікія і дарагія.

Кошты прыведзены ў беларускіх рублях

Меню

Кошты ў Празе

Кошты ў Мінску

Халодныя закускі

24,8–31,1

17–29

Супы

17–20

14–27

Салаты

23,3–27,2

18–24

Гарачыя закускі

20–21,2

17–22

Рыбныя стравы

30,3–34,2

36,0–42

Мясныя стравы

28,7–50,6

27–42

Дэсерты

13,1–13,9

9–20

Што тычыцца дэмакратычных рэстаранаў, якія арыентаваны на наведвальнікаў з не самымі высокімі даходамі, а значыць, даступныя многім, то мы выбралі абедзенныя меню ў папулярным мінскім рэстаране “Сябры” і пражскім “Тры залатыя львы”. Кошты там прыблізна такія.

Меню

Кошты ў Празе

Кошты ў Мінску

Салаты

3,1–5

2,50–3,80

Супы

3,2–5,1

2,5

Гарачыя стравы

7–8,5

7,50–8

А вось кілішак піва аб’ёмам 0,3 літра ў Празе будзе каштаваць прыблізна 2,5–2,7 у пераліку на беларускія рублі, а паўлітра – 3,4–3,7 рубля.

Пры гэтым заробкі ў Празе ў два з лішнім разы большыя, чым у Мінску. У беларускай сталіцы памер сярэдняй зарплаты 1103 рублі, а ў чэшскай у перакладзе на беларускія рублі – 2520.

На фота: Вось такі від адкрываецца з пражскай “Тэрасы”.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо