Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:33 13 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Не так даўно ў Беларусі даволі паспяхова стартаваў праект у падтрымку беларускай літаратуры MOVABOX. У Мінску з сярэдзіны лістапада з’явіліся 10 кніжных боксаў з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Цяпер пагартаць старонкі добрых кніг на роднай мове можна ў кавярнях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра.

Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom кніжныя боксы для буккросінгу, на якіх змяшчаюцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аутараў, усталяваны ў папулярных кавярнях гарадоў Беларусі.

Першымі сваё месца ў боксах для буккросінгу занялi кнігі Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты.

MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму ў боксах таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты».

«Творы сучасных беларускіх аўтараў сапраўды вартыя таго, каб іх чыталі і дзеці, і дарослыя – як вартая таго і беларуская літаратура ўвогуле, – адзначае Вячаслаў Смiрноў, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунiкацый кампаніі velcom. – Стартам беларускамоўнага буккросінгу ў праекце MOVABOХ мы імкнёмся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача, незалежна ад таго, жыве ён у сталіцы, дзе сёння засяроджаны асноўныя падзеі літаратурнага жыцця, ці ў іншых гарадах. Яшчэ адна наша мэта – паказаць усю разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу. Спадзяёмся, што праз некаторы час гэтая калекцыя папоўніцца не менш цікавымі экзэмплярамі – магчымасць зрабіць свой унёсак у развіццё праекта мае кожны».

Кнігі сучасных аўтараў для беларускамоўнага буккросінгу прадстаўлены кампаніяй velcom і грамадска-культурнай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі ў спіс кніг падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць таксама літаратурна-мастацкую перыёдыку.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.