Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
10
Памер шрыфта

Апеляцыя па ягонай справе прызначана на 16 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе

Вячаслаў Касінераў абскардзіў прысуд суда Маскоўскага раёна ад 27 красавіка гэтага года. Тады замест двух гадоў абмежавання волі (такое пакаранне запрасіў для Касінерава пракурор) яму прысудзілі штраф памерам пяць базавых велічынь – 115 рублёў. А судзілі актывіста за акцыю-перформанс, якая нарабіла многа шуму. Касінераў накінуў пятлю на шыю помніку гарадавому, які паставілі ў сталіцы каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Праваахоўнікі палічылі гэта хуліганскім учынкам, а не перформансам. І дарэчы, тады рашэнне Маскоўскага суда для многіх стала нечаканасцю.

Але Касінераў і з ім не пагадзіўся. І зараз просіць Мінгарсуд адмяніць прысуд суда Маскоўскага раёна і спыніць крымінальную справу праз адсутнасць складу крымінальнага злачынства.

«Прыцягненне мяне да крымінальнай адказнасці за мірнае выказванне свайго меркавання, якое не ўчыніла шкоды ні іншым грамадзянам, ні грамадству ў цэлым, ні чужой маёмасці, з’яўляецца непрапарцыянальнай мерай абмежавання свабод і скіравана не на абарону грамадскіх інтарэсаў, а на стварэнне перашкод у ажыццяўленні мною маіх канстытуцыйных правоў», – напісаў ён у скарзе ў Мінскі гарадскі суд.

Ганна ГАНЧАРЫК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо