Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

Байка

У Каровы каля вуха

Бзынкала ў спякоту Муха:

– Родныя мае вякамі

Ласаваліся Бычкамі.

Буду доўга я здаровай,

Пачастуюся Каровай.

– Што ж, частуйся, сядзь на спіну,

Рогам я адтуль не скіну.

Даспадобы Мухі песні

Мне спякотай на прадвесні.

Покуль будзеш піць ты кроў,

Заспявай мне пра любоў.

Галаву кружыла слава.

Бонка-Муха мае права

Гаварыць і браць што хоча,

Звонка бзынкае, рагоча,

Толькі сена на Карову –

Адняло дашчэнту мову.

Не паспела мовіць тост –

Сцёбнуў Муху лоўкі хвост.

______________________

Ты не крадзь, не руш чужога,

Не цягні ў сваю бярлогу.

Па заслугах атрымаеш,

Горай будзе, як сканаеш.

Мікалай ІВАНОЎСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.