Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:39 27 студзеня 2017
17
Памер шрыфта

Напрыканцы мінулага тыдня былі названы пераможцы спецыяльнай узнагароды “Атлетыка-2016”.

Лепшым лёгкаатлетам мінулага года прызнаны кідальнік молата Іван ЦІХАН, найлепшай лёгкаатлеткай – марафонка Вольга МАЗУРОНАК.

Нагадаем, што ў 2008 годзе трохразовы чэмпіён свету па кіданні молата Іван Ціхан стаў бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Пекіне, аднак пазней быў пазбаўлены ўзнагароды з-за выяўленага павышанага ўтрымання тэстастэрону. Праўда, праз Спартыўны арбітражны суд у 2010 годзе беларус дамогся вяртання алімпійскай бронзы, яго рэабілітавалі.

Яшчэ адна гісторыя з допінгам была звязана з Алімпіядай 2004 года ў Афінах. Ціхан там узяў бронзавы медаль, але пасля дыскваліфікацыі прадстаўніка Венгрыі атрымаў серабро. А ў 2012-м, праз восем гадоў (!), беларуса пазбавілі гэтай узнагароды і не дазволілі яму выступіць на Алімпіядзе ў Лондане, да якой ён сур’ёзна рыхтаваўся.

На Гульнях-2016 у Бразіліі 40-гадовы Іван Ціхан паказаў усяму свету: ёсць яшчэ порах у парахаўніцах – ён заваяваў сярэбраны медаль!

А беларуская спартсменка Вольга Мазуронак на апошніх Алімпійскіх гульнях заняла на марафонскай дыстанцыі прэстыжнае 5-е месца. Улічваючы, што Вольга саступіла бронзаваму прызёру з Эфіопіі Марэ Дыбаба ўсяго 18 секунд, можна сказаць – бліскучы вынік!

Так што далучаемся да віншаванняў і жадаем новых перамог!

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.