Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
5
Памер шрыфта

Пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя ў інтэрнэт-прасторы з’явіўся новы сайт пра здароўе – 24health.by.

Кіраўнік праекта – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелМАПА, кандыдат медыцынскіх навук Вольга Святліцкая так прэзентавала новы сайт:

– Гэта праўрачэбны праект. І створаны для людзей. Для ўсіх нас, – цытуе доктара “Медицинский вестник”. – Акрамя рускамоўнай версіі партал мае і паўнавартасную версію на беларускай мове. Гэта яшчэ адна наша адметная асаблівасць, разыначка. Мы пастараліся максімальна павярнуцца тварам да людзей. Ужо толькі таму праект не можа стаць адным з тысяч.

Мы не толькі прапануем тэарэтычныя веды, як, чаму і што рабіць, мы даём канкрэтныя адказы на пытанні: дзе чалавеку могуць дапамагчы, у якую клініку або да якога спецыяліста трэба звярнуцца, дзе размешчаны бліжэйшыя да яго дома спартыўныя залы, салоны прыгажосці ці адукацыйныя цэнтры. Мы пастараліся зрабіць усё, каб наш патэнцыяльны наведвальнік мог знайсці любую цікавую інфармацыю, якая так ці інакш тычыцца здароўя.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.