Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

“Тэра Інжынірынг” намагаецца праз суд Першамайскага раёна сталіцы прымусіць жыхароў забяспечыць доступ у іх кватэры.
6:00 13 лiпеня 2015
14
Памер шрыфта

Сутнасць канфлікту ў тым, што людзі, якія жывуць у доме №109 на сталічным праспекце Незалежнасці (гэта недалёка ад кінастудыі “Беларусьфільм”), як адзін выступілі супраць таго, каб на іх доме надбудавалі чацвёрты паверх і мансард-ныя памяшканні. Некаторыя з жыхароў адмовіліся пускаць будаўнікоў у свае кватэры, каб тыя маглі ўмацаваць сцены. Яны патлумачылі, што такія работы несумяшчальныя з нармальным пражываннем у доме. Да таго ж дамы былі пабудаваны даўно, у іх драўляныя перакрыцці, і таму людзі непакояцца, што надбудова можа прывесці да разбурэння апорных канструкцый і стане пагрозай для іх жыцця. Кампанія ў адказ на кожнага з жыхароў падала іск у суд.

30 чэрвеня жыхары наведалі суд. На папярэднім пасяджэнні яны вырашылі аб’яднацца, каб не судзіцца з кампаніяй паасобку, а сумесна падаць супраць яе сустрэчны іск. Людзі абураюцца, што яны 63 гады чакаюць капрамонту, а чыноўнікі замест таго, каб адрамантаваць будынак, далі дазвол кампаніі надбудаваць над ім новыя паверхі і стварыць дадатковую нагрузку. Летась 17 снежня на доме нават вісела расцяжка: “Дому 63 гады. Патрабуем капітальны рамонт. Рамонт без надбудовы!”. А сёлета 8 красавіка жыхары правялі пікет на лесвічнай пляцоўцы. Людзі абураюцца, што ў пагоне за хуткім прыбыткам (кватэры на цэнтральным праспекце сталіцы каштуюць даволі дорага) чыноўнікі не цікавяцца іх інтарэсамі. 

Судовае пасяджэнне ў гэтай канфліктнай справе прызначана на 15 ліпеня. 

Любоў ЛУНЁВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».