Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Вёску Паўлавічы спалілі па загадзе віцебскіх улад у 2012 годзе. А сёлета знік абеліск невядомаму салдату, які быў пахаваны паблізу вёскі ў 1941 годзе, надмагільны грудок зраўнялі з зямлёй. Пра лёс пахавання ў мясцовым сельсавеце нічога не ведаюць.
6:00 24 лiпеня 2015
19
Памер шрыфта

На Усход ішлі салдаты

З самых першых дзён вайны,

Адступалі, неслі страты –

Часта гінулі яны.

Пры такое калатнечы

Ямы рыць няма калі…

Ды байца па-чалавечы

Пахаваць сябры змаглі.

Уваткнуць яны паспелі

На магіле нават крыж,

Каб прыняў душу, што ў целе,

Той, хто правіць намі звыш.

Кожны міг яны лічылі – 

Не пазначылі імя.

Невядома, хто ў магіле

Паміж соснамі дзвюма…

Змоўклі бітваў адгалоскі,

Стала ціха на зямлі.

Старажылы блізкай вёскі

У сасновы гай прыйшлі.

Да салдацкае магілы

Кожны з іх прыклаў руку:

Крыж паправілі пахілы,

Кветкі ўсклалі на грудку

Прыцярушаным ігліцай,

Каб усё было як след.

Не асмеліўся ўхіліцца

Ад турбот і сельсавет:

Там, дзе крыж стаяў дагэтуль, –

Абеліск, нібы страла.

І не ўздзіў, што сельсавету

Ад вяскоўцаў пахвала.

Час ішоў. У святы кветкі

Клалі людзі на грудок, 

І дарослыя, і дзеткі

Ля яго спынялі крок.

…Паўміралі старажылы,

Тая вёска – без людзей,

І ніхто ўжо да магілы

Не ідзе ў святочны дзень.

Сохнуць хаты, як шкілеты,

І быльнёг расце наўсцяж…

Неўспадоб уладзе гэты

Непрываблівы пейзаж.

Па дарозе ездзяць госці –

Блізка горад абласны.

Перамыюць потым косці

За пейзаж такі яны:

“Тут усё “пакрыта гноем”,

Бо няма гаспадара,

І начальства абласное

Выганяць даўно пара…”

І з прычыны той, напэўна,

Нехта “зверху” парашыў,

Што пусціць патрэбна “пеўня”

На пейзаж каля шашы.

Бушаваў агонь пракляты,

Бы падчас былой вайны.

Як датла згарэлі хаты –

Разбурылі й каміны.

Той пейзаж на самай справе

Выглядае весялей!

…Сустракалі неўзабаве

Пераможны юбілей.

Манументы і магілы

Прывялі ў прыстойны стан.

Каля іх “расправіць крылы”,

Як падыдзе, ветэран!

І чакалі без трывогі

Светлы дзень…

Ды на табе! –

Абеліск каля дарогі,

Быццам вока у ілбе.

Ён, вядома, недарэчы,

Мовіць так, псуе абшар

Каля змрочнае пустэчы,

Што пакінуў тут пажар.

Дзень святочны вельмі блізка…

Хмурыў велькі чын чало:

“Лепш бы тога абеліска

І наогул не было…”

Дык і здзейснілася мара,

Што выношваў кіраўнік!

Не псуе цяпер абшары

Абеліск. Раптоўна знік.

Бы яго кудысьці вецер –

Ураган магутны – знёс.

Нават клеркі ў сельсавеце

Пра яго не знаюць лёс…

* * *

Апынуўся к круглай даце

Небам і зямлёй паміж

І шкадуе той салдацік,

Што калісьці знеслі крыж…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.

Белорусским госорганам рекомендуют ограничить российскую пропаганду

Рекомендации по улучшению информационной безопасности Беларуси презентовал вчера в Минске EAST Center.