Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На пытанні чытачоў адказвае юрыст праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” (Кіеў, Украіна) Аляксандр МІКУЛІН.
16:40 12 верасня 2016
13
Памер шрыфта

Рашае праўленне або агульны сход

У гэтым годзе праўленне садовага таварыства даслала апавяшчэнне аб неабходнасці ўсталяваць электралічыльнік і выставіла нам рахунак на ўсталяванне. Мы – пенсіянеры, для нашага сямейнага бюджэту гэта будзе істотная нагрузка.

Чаму мы абавязаны ўсталёўваць лічыльнік, калі да нас ніколі не было прэтэнзій па аплаце электраэнергіі?

Аляксандр Казлоўскi.

Мінск.

Энергазабяспечваючая арганізацыя мае права абавязаць абанента вынесці электралічыльнік за (на) мяжу зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ва ўласнасці (пажыццёвым спадкаемным валоданні, карыстанні, арэндзе) у выпадках, прадугледжаных п.213 Правілаў электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета міністраў ад 2015/10/23 №895 (рэд. ад 2015/12/22 г.).

Да такіх выпадкаў, у прыватнасці, адносяцца: незабеспячэнне на працягу двух разліковых перыядаў (месяцаў) доступу ўпаўнаважанага прадстаўніка энергазабяспечваючай і (або) органаў дзяржэнерганагляду да электраўстановак і сродкаў разліковага ўліку для зняцця паказанняў з такіх сродкаў, а таксама безуліковага спажывання электрычнай энергіі.

Правіламі прадугледжана, што пры невыкананні абанентам патрабаванняў энергазабяспечваючай арганізацыі складаецца акт, на падставе якога прыпыняецца аказанне грамадзяніну паслуг электразабеспячэння.

Праўленне садаводчага таварыства, верагодна, прыняло такое рашэнне ў мэтах недапушчэння падобных выпадкаў. Бо ў садаводчых таварыствах грамадзяне не знаходзяцца пастаянна на сваіх участках, таму доступ да электралічыльніка часцей за ўсё пры неабходнасці не будзе забяспечаны.

Акрамя таго, у мэтах пажарнай бяспекі электрашчытавыя і прыборы па ўліку энергіі павінны знаходзіцца ў вольным доступе.

Вам жа неабходна высветліць, у кампетэнцыі якога органа вырашэнне такіх пытанняў згодна  са Статутам садаводчага таварыства – праўлення або агульнага сходу. Калі гэта кампетэнцыя агульнага сходу, трэба ініцыяваць яго правядзенне і ўсім разам вырашыць пытанне аб вынасе лічыльнікаў на зямельны ўчастак.

Звяртайцеся ў суд

Я працаваў на прыватным прадпрыемстве ў 1998–2000 гадах. Працоўны стаж пацвярджаецца запісамі ў працоўнай кніжцы, аднак дакументы, якія пацвярджалі б памер зарплаты на прадпрыемстве, адсутнічаюць. Я падаў заяву аб налічэнні пенсіі. Як устанавіць памер маёй зарплаты?

Аляксандр Кузняцоў, Мінск. 

Вам неабходна звярнуцца ў суд з заявай аб устанаўленні факта атрымання зарплаты за канкрэтны перыяд у пэўным памеры.

Падставай для звароту ў суд з’яўляецца адсутнасць асабовых рахункаў, разліковых ведамасцяў пра зарплату канкрэтнага працаўніка, а таксама адсутнасць названых дакументаў у архіўных установах.

Доказамі ў судзе служаць любыя дакументы, якія ўскосна сведчаць пра фізічны заробак працаўніка, напрыклад, выпіска са штатнага раскладу пра аклад на адпаведнай пасадзе, дадатак да працоўнай кніжкі, прафсаюзны білет, калі ў ім указаны памер зарплаты ці ўнёскаў, дадзеныя са справаздач прадпрыемства аб колькасці працаўнікоў і налічанай зарплаце за справаздачны перыяд (у такім выпадку можна вызначыць памер сярэдняга заробку на аднаго працаўніка), дадзеныя ФСЗН, дадзеныя пра памер зарплаты працаўніка на аналагічнай пасадзе ў гэты перыяд часу, атрыманыя ад іншай юрыдычнай асобы і. г.д.

Доказам могуць служыць і паказанні сведкаў.

Дарэчы, падобныя заявы разглядаюцца судамі ў парадку асаблівай вытворчасці, і заяўнік вызваляецца ад уплаты дзяржпошліны.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Некоторые не знают, что в феврале будут выборы!»

Как белорусы реагируют на просьбу поставить подпись за выдвижение кандидата в депутаты?

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.

Хоккеисты «Динамо-Минск» одолели «Слован» и прервали серию из четырех поражений в КХЛ

Новости Беларуси. Минское «Динамо» вечером 11 декабря принимало в рамках континентальной хоккейной лиги «Слован» из Братиславы, сообщили в программе «СТВ-Спорт».