Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
3
Памер шрыфта

На пытанні чытачоў адказвае старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі ГАБеларускае таварыства абароны правоў спажыўцоўВасіль ВАЛАСЮК.

Не спадабалася маразільная камера

Купіла маразільную камеру. Яна ў мяне адпрацавала каля двух тыдняў (12 дзён), але не спадабалася. Ці можна вярнуць яе назад у магазін?

Ірына КОРАБАВА, Віцебск.

–  Якасны тавар спажывец можа вярнуць не пазней 14 дзён з моманту пакупкі.

 

Не падышлі запчасткі

Набыў запчасткі для машыны, але яны не падышлі. Ці можна вярнуць альбо абмяняць тавар?

Аляксандр ХОМІЧ, г.Рагачоў.

– Так. Вы можаце вярнуць альбо замяніць тавар на працягу двух тыдняў.

 

Патрэскаліся туфлі

Яшчэ зімой набыла сабе летнія туфлі. Толькі зараз пачала ў іх хадзіць, і ўжо праз тры тыдні патрэскалася падэшва. Гарантыйны тэрмін, зразумела, ужо закончыўся. Ці можна вярнуць туфлі ў магазін?

Вольга КАРОЛЬ, г.Слуцк.

– Гарантыйны тэрмін вытворцы на падэшву ў абутку – 2 гады. Калі яна ў вас патрэскалася, то гэта лічыцца вытворчым недахопам, і тавар можна замяніць.

 

Аблаяў прадавец

У магазіне мяне аблаялі, відаць, прадавец быў не ў гуморы. Ці можна за гэта неяк цівілізавана пакараць, каб наступным разам той жа прадавец вёў сябе больш прыстойна?

Алена БІЦАН, г.Старыя Дарогі.

– Напішыце пра паводзіны прадаўца ў Кнігу заўваг і прапаноў. Адміністрацыя магазіна павінна адрэагаваць.

 

Не падышло жонцы паліто

Вырашыў зрабіць жонцы нечаканы падарунак. Набыў ёй паліто, дома аказалася, што яно крыху не падышло. Ці можна абмяняць тавар у магазіне?

Дзмітрый ДАНІЛЬЧЫК, Мінск.

– Можна на працягу 14 дзён. 

 

Падмануў прадавец

Набыла памаду для губ, прадавец запэўніў, што яна выраблена на аснове натуральных кампанентаў. Пазней у мяне ўзніклі сумненні ў праўдзівасці яго слоў, і я аддала памаду на экспертызу, якая ўстанавіла, што ў хімічны склад памады натуральныя кампаненты не ўваходзяць. Ці магу я запатрабаваць вярнуць грошы за памаду і экспертызу тавару?

Ніна ІГНАЦЮК, Магілёў.

 

– Спачатку трэба выставіць прадаўцу прэтэнзію і патрабаваць на працягу 7 дзён у добраахвотным парадку аплаціць кошт памады і экспертных работ. Калі прадавец адмовіцца гэта зрабіць, можаце падаваць судовы іск.

 

Тэрміны на гарантыйны рамонт

Аддаў тэлевізар у майстэрню, каб зрабілі гарантыйны рамонт. У які тэрмін павінны адрамантаваць тэлевізар? І ці праўда, што пакупніку на час такога рамонту павінны прадаставіць іншы апарат?

Андрэй ТКАЧЭНКА, г.Маладзечна.

– Тэрмін гарантыйнага рамонту – 14 дзён. Акрамя таго, згодна з законам, пакупніку на час рамонту прадугледжана прадастаўленне тэхнікі з падменнага фонду (альбо тэхнікі, якая была ў спажыванні), калі такі маецца.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.