Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:13 4 мая 2017
13
Памер шрыфта

Праўда гэта ці мана, што вянчае сатана?

Міністэрства юстыцыі паведаміла, што летась значна паменшылася колькасць шлюбаў і павялічылася колькасць разводаў.

Як у мінулыя вякі

Ўступалі дзеўкі ў шлюбы?

Ёй хлопца раілі бацькі,

Хоць той жаніх – нялюбы.

Калі дабіліся сваты

Бацькоўскай цвёрдай згоды,

Дык як ні ўпарцілася б ты,

Абраннік – назаўсёды.

Хоць выбар гэткі неўспадоб,

Нясі свой крыж да скону.

Той шлюб зацвердзіць ксёндз ці поп,

Падвёўшы вас к амбону,

І з тым, хто побач, да нябёс

У вас адна дарога.

Ніхто не наракаў на лёс,

Бо кожны шлюб – ад Бога.

Цяпер амаль што не жыве

Былая завядзёнка,

І не вянчаюцца ў царкве

Звычайна муж і жонка.

Кабета ў загсе шлёпне штамп

Ці дзядзька ў сельсавеце,

Аўтограф свой пакінеш там,

І вольны ты, як вецер.

Аднак ужо праз год-другі

“Абраннікі” ў разводзе…

Чаму ж зыход такі благі?

Разводы сёння ў модзе!

…Зірнеш на іх са стараны –

Рамэа і Джульета.

І вось пабраліся яны,

Бо марылі пра гэта.

Дзяцей бы ім расціць… Але,

Нацешыўшыся ў ложку,

Не хочуць па жыцці далей

Руціны несці ношку.

Нібыта з кветак матылькі,

Напіўшыся нектару,

Ляцяць у розныя бакі –

Шукаць другую пару.

…Жылі сумесна дваццаць год,

І дзеці ў іх на славу.

Але жанчына на развод

Прынесла ў загс заяву.

Маўляў, “таптаць” не можа муж,

Ляжыць калодай збоку.

А мне пакутаваць чаму ж?

Я – баба ў самым соку!

Прычым, прабачце, я не б…,

Каб легчы з кім папала.

Хачу з адным мужчынам спаць

І нават адшукала…

…Здавалася б, зусім стары,

Як крук, у дзеда спіна.

Яго праз два гады ці тры

Чакае дамавіна.

Бабулю ён, трухлявы корч,

Абклаў аднойчы матам.

Не проста выказаў дакор –

Паставіў ультыматум!

Што  ж трэба гэтаму “карчу”?

– Ўчарашнія аб’едкі

Каўтаць я болей не хачу!

Сыходжу да суседкі!

Яна штодня гатуе суп,

Пірог заўсёды свежы.

Смакоцце – хоць развязвай пуп,

Каб пхаць паболей ежы!

Суседка ўранку і ў абед

Налье віна паўшклянкі…

Праз дзень сышоў і праўда дзед

Да новае “каханкі”!

* * *

Лічылі людзі з даўніны,

Што шлюбы ўсе – ад Бога.

Цяпер яны –

Ад сатаны,

Таму й разводаў многа.

Калі вянчае зараз ён,

Дык гэта жах дый годзе,

Бо ўжо, відаць, Армагедон

Для нас на падыходзе…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў