Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:54 9 верасня 2016
6
Памер шрыфта

Нават няёмка за пустадомка

Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка заявіў: “Беларуская мова – не жывая; гэта мёртвая мова, на якой ніхто не размаўляе. Яе, лічу, прымусова навязваюць, напрыклад, прымушаюць маю дачку… Спрабаваць ажывіць нежывое – лішняе…” Між іншым, Кірыенку было даручана несці сцяг падчас нядаўняй Алімпіяды…

На слыху ва ўсіх

І ва ўсіх на віду

Славутасці нашы і “зоркі”.

(На шчасце,

А часам зусім на бяду –

Ёсць яблык салодкі і горкі.)

Іх пестуе ўлада,

Дае медалі,

Заўжды запрашае на святы.

Займеўшы аўтограф калі-нікалі,

Шалеюць ад шчасця фанаты.

Зайздросцяць

Славутасцям тым хлапчукі,

І іх пераймаюць дзяўчынкі.

Яны для астатніх – нібы маякі,

Як прыклад –

Іх словы і ўчынкі.

І гэты спартсмен

Быў у нас на віду,

Здавалася, дзядзька талковы.

Ды з цэбра нібыта,

Пра мову брыду

Ён выліў на нашы галовы.

Сказаў ён, што мова –

Па-сутнасці труп,

Нібыта патрапіла ў кому.

Яна дакучае спартсмену,

Як струп,

Наогул не трэба нікому.

Славуты спартсмен –

Безумоўна, не псіх,

Не нейкі прыдурак, вядома,

Але пустадомкамі

Лічыць усіх,

Таму што ён сам пустадомак.

Я толькі на розум

Ніяк не вазьму

І, шчыра прызнацца, дзіўлюся:

На Гульнях чаму

Даручылі яму

Са сцягам ісці Беларусі?

Калі ў яго мова

“Засела ў касцях”,

Калі ў ёй не словы, а трупы,

Дык хай бы і нёс

На ўрачыстасці сцяг

Расіі.

Або Гвадэлупы.

* * *

Зламыснікі кпілі з яго ад душы

(Чытай інтэрнэта старонкі):

Спартсмен паслізнуўся

І ўпаў на шашы

Падчас алімпійскае гонкі.

Імпэт сцяганосца

Адразу зачах,

Паклыпаў бядак у знямозе…

На справе ж упаў ён

У нашых вачах –

Не толькі на слізкай дарозе…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.