Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:01 13 верасня 2016
8
Памер шрыфта

Бокам выйшла “зарплата” ад нябожчыка-брата

Жанчына з Нароўлі ўпотайкі пахавала свайго памерлага брата-інваліда ў вёсцы і 8 гадоў атрымлівала за нябожчыка ягоную пенсію.

Як не ў сабе была жанчына,

Слёз праліла яна зашмат.

І бедаваць была прычына:

Памёр яе любімы брат.

Ён быў з дзяцінства інвалідам,

Зусім яшчэ не дзед стары.

Аднак жанчына з сумным відам

Не паяўлялася ў двары.

Яна трымалася бадзёра,

На твары ўсмешка, як заўжды,

Нібы не сёння і не ўчора

Яе не напаткала гора,

Няма падставы для нуды.

Сястра нябожчыку сказала:

– Як чалавечак не чужы,

Ты мне даброт даваў нямала

І пасля смерці паслужы.

Хоць ты ўжо не на гэтым свеце,

Ды атрымоўвай пенсіён…

Здалося ў гэты міг кабеце:

Згадзіўся, падмаргнуўшы, ён.

Зрабіць жанчына так хацела,

Каб шыта-крыта ўсё было:

Употайкі ад іншых цела

Завезла ў дальняе сяло.

Там дзед мясцовы за капейкі

Парупіўся наконт труны.

(Нябожчык – не Ракфелер нейкі,

Труна не з дуба, а з сасны.)

Апойкі выкапалі яму,

Як дзве бутэлькі ім дала,

І пра яе нягоду-драму

Не ведаў больш ніхто з сяла.

Не ведалі і ў райсабесе,

Што падапечны інвалід

Знайшоў спачын у паднябессі,

Навек адправіўся ў нябыт.

Налічвалі па завядзёнцы

Службоўцы пенсію яму.

Сястра казала паштальёнцы:

– Хварэе ён, дык я вазьму…

Была жанчына ўдзячна брату:

Хоць ён сканаў ужо, але

Ёй дадатковую зарплату

Бесперапынна з раю шле.

Сумневу не было ў кабеты,

Што брат яе ў раі жыве:

Хоць ён папом і не адпеты,

Ды свечкі ставіла ў царкве.

Душа нябожчыка таксама

Была давольнаю ўгары:

Сышла “жыццёвая праграма”,

Ды дагаджае ён сястры.

І цешыла наверсе брата,

Што згадваецца ён у сне,

А здарыцца якое свята –

Сястра за чаркай памяне.

Аднак ідылію знявечыў,

Завёўшы справу, пракурор…

(Аж восем год прайшло, дарэчы,

З тае пары, як брат памёр!)

А калі слова скажуць суддзі

(Бадай, сумневу ў тым няма),

У выніку прытулкам будзе

Яму – труна, а ёй – турма.

* * *

А брат пад вечкам тым сасновым

Аж заварочаўся ў труне:

“Сястра мяне

Харошым словам

Зноў памяне

Ці пракляне?..”

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.