Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:00 9 снежня 2016
16
Памер шрыфта

Вайскоўцаў нашых туя ад бомбаў уратуе

Армейскай часці ў Гомелі выдаткавалі грошы на закуп тутэйшых ялін і ядлоўцу. Але вайскоўцы аддалі перавагу заходняй туі і ядлоўцу казацкаму, якія каштуюць нашмат даражэй. З якой мэтай – эстэтычнай ці стратэгічнай – набывалі саджанцы, камандаванне часці журналістам гаварыць адмовілася.

Начальнік той вайсковай часці

У маскіроўцы бачыў толк:

Крый Божа, здарыцца няшчасце –

Захочуць ворагі напасці

І разбамбіць ягоны полк.

Дык пасадзіць жа дрэвы трэба –

Як быццам тут не часць, а лес.

І лётчык, калі гляне з неба,

Да месца страціць інтарэс.

Ён кіне бомбы злева, справа,

Аднак не раскурочыць часць.

Няма сумнення, што дзяржава

На маскіроўку грошы дасць.

Яна й дала…

Таму палкоўнік

Паклікаў афіцэраў, каб

Стварыць сумесна план талковы.

Прыджгалі афіцэры ў штаб.

Спярша палкоўнік зыркнуў строга,

Затым ідэяй іх агрэў:

– У часці не расце нічога,

Няма для маскіроўкі дрэў.

Дык мо падкажа з вас каторы,

Якія дрэвы нам у масць,

Якую хрэнь з тутэйшай флоры

Прыўнесці варта ў нашу часць.

– Калі на розум мой цвярозы, –

Сказаў разважліва маёр. –

Дык трэба пасадзіць бярозы,

Найлепшы будзе з іх дэкор.

Ёсць і яшчэ рэзон маленькі:

Вясною ўволю піцьмем сок,

А восенню збіраць апенькі…

Патрэбны нам такі лясок!

Узяў і падпалкоўнік слова:

– Табе плявузгаць штось абы!

Найлепшы варыянт – дуброва,

Калі на ўвазе мець грыбы.

– Плявузгаеце вы абое! –

Палкоўнік тут жа іх абсек. –

Бо дрэва з лісцямі любое

Для маскіроўкі – проста здзек.

Дубы, бярозы – то не выйсце.

Ад ворагаў падзецца дзе,

Калі завяне тое лісце

І ўвосень з голля ападзе?

– А гэта значыць, мы павінны

Там, дзе вайсковай часці стан,

Саджаць ці сосны, ці яліны! –

Дадаў лісліва капітан. –

Яны не страчваюць іголак

Ні ў спёку летам, ні зімой!

– Ты, капітан, не агамолак –

Такі ж ваенны план і мой. –

Палкоўнік падмаргнуў службоўцу. –

Яліны – лепшы камуфляж.

Пасадзім і кусты ядлоўцу –

Хай вока радуе пейзаж.

– Катэгарычна пратэстую! –

Ускочыў з месца нампаліт. –

Нам пасадзіць патрэбна тую,

Каб зверху быў належны від.

Канада, Штаты – туй радзіма.

Як мецьмем іх над галавой,

Дык лётчык натаўскі, магчыма,

Захоча скінуць бомбы міма,

Бо краявід жа родны, свой.

І не гадзяцца нам яліны,

Бо маскіроўкі з іх няма:

На тэрыторыі краіны

Ялін расце, як кажуць, цьма.

Як вораг вырашыць напасці,

Бамбіцьме ён абшары ўсе.

А значыць, і па нашай часці

Удар таксама нанясе.

Нас уратуюць толькі туі,

Яліны ж – проста мішура…

І нечакана думку тую

Палкоўнік успрыняў “на ўра”:

– Ну, ты прыдумаў гэта лоўка,

Хаця на службе – абалдуй.

Выдатнай будзе маскіроўка,

Калі мы тут

Насадзім туй!

* * *

Уведаўшы аб туях гэтых,

Падумаць можа з нас любы:

У тых армейскіх кабінетах

Пусцілі карані дубы…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.