Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14:07 19 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Паводле пратакола, і свечка ўжо крамола

Супрацоўнік міліцыі Уладзімір Мацюшка склаў адміністрацыйны пратакол на Марыну Адамовіч за тое, што яна “каля будынка КДБ у Мінску брала ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве… якое выявілася ў публічнай дэманстрацыі запаленай свечкі…”

Вядома ўсім, што ёсць адмашка

Нацдэмаў гнобіць тут і там.

І зразумець парою цяжка,

Што ў клёпкі узбрыдзе “мянтам”.

Грабуць усіх – і анігадкі!

З нас кожны прыгадаць бы мог:

Як пляскаў люд калісьці ў ладкі,

Дык актывістаў – у астрог.

Астатнім жа “мянты” казалі,

Калі лавілі ў тыя дні:

– Ты пляскай у канцэртнай зале,

На вулцы – Божа барані!

Была і іншая “крамола”:

Хіба не помнім казус мы,

Калі, паводле пратакола,

Выкрыкваў лозунгі нямы,

Вёў непрыстойныя размовы?

І вось “мянты” ў актыў сабе

Змаглі занесці “подзвіг” новы.

Каля будынка КДБ

Кабета запаліла свечку,

Якой і не відно здалёк.

Міліцыянт, як воўк авечку,

Яе на допыт павалок.

Як быццам той будынак – гэта

Храм Артэміды акурат,

І бы са свечкаю кабета –

З паходняй злыдзень Герастрат…

* * *

Напэўна, заўтра арыштуе

І ў суд службовец пазаве

Любога з нас, хто свечку тую

Запаліць нават у царкве… 

Не зямлянкі паляць – зневажаюць памяць

Ва ўрочышчы Лісіныя Норы (Калінкавіцкі раён) ваенна-гістарычны клуб “Пошук” рэканструяваў партызанскую стаянку – пабудаваў зямлянкі. Але мясцовая ўлада вырашыла знесці іх, бо на гэтым месцы плануецца зрабіць кар’ер – пясок будзе выкарыстоўвацца для пашырэння шашы.

Парой выказваў люд дакор:

Як на шашы машын замнога,

Дык утвараецца затор,

Бо вельмі вузкая дарога.

Уладзе не махнеш рукой

На той дакор людзей, вядома.

“Хай будзе ў нас шаша такой,

Як паласа аэрадрома!” –

Рашыў мясцовы выканкам.

(Мы ўсклікнем дружна: “Дзякуй Богу!

Выдатна, калі людзі там

Займеюць добрую дарогу!”)

Найпершым чынам шмат пяску,

Каб збудаваць дарогу, трэба.

У блізкім ад шашы ляску

Якраз і падыходзіць глеба.

Аднак, хоць выканкам рашыў,

Бар’ер з’явіўся нечаканы:

У тым ляску, што ля шашы,

Стаялі колісь партызаны.

І каб засведчыць факт такі,

На месцы іхняе стаянкі

Сучасныя вышукнікі

Таксама вырылі зямлянкі.

У выканкама ўзнік намер

Зямлянкі ці спаліць, ці знесці.

А як інакш, калі кар’ер

Павінен быць на гэтым месцы?

Урэшце, ці ж важней шашы

Пустыя гэтыя зямлянкі?

У іх, напэўна, алкашы

Зімой і летам ладзяць п’янкі…

Галоўнаму ж вышукніку

Улада, мусібыць, сказала:

“А што было рабіць? Пяску

Ва ўсім раёне вельмі мала…”

* * *

Цяпер чакаць патрэбна нам,

Што ў дзень Вялікай Перамогі

Туды прыедзе выканкам,

З нягеглай збочыўшы дарогі.

І, стоячы каля кастра,

Калі зямлянкі ўсе падпаляць,

Чыноўнікі казацьмуць пра

“Неугасающую” памяць…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".