Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

15:14 23 снежня 2016
24
Памер шрыфта

Для ўлады намёк: мяжу – на замок

Кіраўніцтва Баранавіцкага цэха па перапрацоўцы рыбы на ўвесь працоўны дзень зачыняла на замок рабочае памяшканне, каб людзі не маглі адтуль выйсці.

Чаму патрапіла краіна

У крызіс?

Бо ў працоўных мас

Зусім кульгае дысцыпліна,

Анархія ў рабочы час!

І дакумекала начальства,

Чаму працуе дрэнна цэх:

Курыць выходзяць людзі часта,

Таму і плён – курам на смех.

Што памагло б дабіцца мэты?

Кантроль узмоцнены! Але ж

Усіх, хто смаліць цыгарэты,

Не зловіш і не прыкуеш.

Дык трэ шукаць другія меры…

І вось знайшлі – сумненні ўбок:

На цэлы дзень у цэху дзверы

Браць неабходна на замок.

Прычым замок не адмыкала

Начальства нават у абед:

Няхай прыносяць з дому сала,

Хто можа – набярэ катлет.

А каб не крылі людзі матам

(Наш цэх, маўляў, накшталт турмы),

Сцяну аздобілі плакатам:

“Мы – не рабы! Рабы – не мы!”

* * *

Мы ўсе, на жаль, прызнаць павінны

(Хоць гэта – быццам страшны сон),

Што людзі з нашае краіны

Бягуць на працу за кардон.

Во будзе, мусібыць, пацеха,

Калі ў кагось дапетрыць клёк

Граніцу, як і дзверы цэха,

Узяць таксама на замок… 

Занятак варты – гуляць у карты

У беларускіх школах збіраюцца факультатыўна ўвесці гульню ў шахматы.

Беларус Аляксей Бойка на покерным турніры на Мальце выйграў 355.700 еўра.

Вучыцьмем зараз вучняў школ

І, можа, нават дашкалят

Не забіваць у браму гол –

На дошцы ставіць шах і мат.

Той выбар простага прасцей,

І ён, канешне, неблагі,

Бо, безумоўна, для дзяцей

Важней не ногі, а мазгі.

Але на гэта я скажу

Таму, хто ў нас трымае руль:

Імкнуцца збегчы за мяжу

“Мазгі разумныя” адсюль.

Узяць хоць Смірына Іллю:

Ні для каго ўжо не сакрэт,

Што на Святую збег зямлю.

А Гельфанд збег за ім услед.

Выходзіць, калі хтосьці з нас

Удала робіць шах і мат,

Дык для людскіх астатніх мас

Карысці з гэтага няшмат.

Затое з карт харошы толк

Усе мы можам мець, сябры!

І я не глупства тут натоўк,

Не наплявузгаў вам муры.

Вунь беларускі маладзён

У  покер выйграў ладны куш.

І жонка хваліцца, што ён

З-за гэтага харошы муж.

Хачу, каб вы дапяць маглі,

У бок які я зараз гну:

Усім нам будзе лепш, калі

Падатак сплаціць у казну.

Дык, можа, з гэтае пары

Не шахматы падсоўваць варт

На ўроках нашай дзетвары,

А выдаваць калоду карт?

* * *

У чым жа фельетона соль?

Хай знае нават немаўля:

Мацнейшы картачны кароль

За шахматнага караля…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".