Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 снежня 2016
11
Памер шрыфта

Пры існым ладзе, далібог, чакае нас «трах-тыбідох»

У Віцебску ўстановяць скульптуру старога Хатабыча вышынёй амаль два метры. Ужо аб’яўлены тэндар на яго выраб. Побач з джынам павінна з’явіцца яшчэ і скульптура Залатой Рыбкі.

Такая ў нас, відаць, планіда:

Заўжды спадзеў жыве ў людзей,

Што дапаможа нейкі ідал

Ці ўсемагутны чарадзей.

Бясконца, днямі і начамі,

Наіўна верым ледзь не ўсе:

Не ідал, дык хаця б начальнік

Нарэшце шчасце прынясе.

Да прыкладу, нібыта Богу,

Паверыў Бацьку просты люд:

Усім пакажа ён дарогу,

А калі трэба, створыць цуд.

Адразу ў залы, кабінеты

Усе “шасцёркі” і “тузы”

Павесілі яго партрэты –

Ну чым яны не абразы?

Аднак не спраўдзіліся мары,

Да шчасця не праклалі гаць:

Хоць Бацька і “наводзіў чары”,

Ды цуд не змог народу даць.

Калі ад “госпада зямнога”

Не дачакаліся даброт,

Дык да таго, што ў небе, Бога

Пачаў “дастуквацца” народ.

Мы чулі, скажам, ад банкіра,

Што, не шкадуючы сябе,

Ён дзень і ноч маліўся шчыра,

Каб мацаваўся наш рубель.

Збавення не далі малітвы,

Паклоны біліся дарма,

І люд падумаў паспаліты,

Што Бога ўвогуле няма.

Але ж не дзенешся нікуды

Ад горкай злыбяды-бяды.

І хтось згадаў, што ў казках цуды

Здараюцца тады-сяды.

Адзін Хатабыч здзейсніў столькі!..

Рваў валаскі на барадзе

І цуды ён рабіў для Волькі.

“Дык, можа, й нам перападзе

Хоць штось ад дзеда-чарадзея,

Як скажа ён “трах-тыбідох?” –

З’явілася ў чыноў надзея.

І каб Хатабыч дапамог,

Надумалі скульптуру джына

Ва ўсіх паставіць на віду,

Як будзе важкая прычына –

Скубці яго за бараду.

Калі ж Хатабыч не ўратуе

Або не выкажа запал,

Яшчэ і Рыбку Залатую

Рашылі ўзняць на п’едэстал.

(Чынамі, мусібыць, забыта:

Як не хапіла ў Рыбкі зла,

Яна разбітае карыта

У рэшце рэшт старым дала.)

Я думку выказаць пасмею,

Што з’явіцца і больш скульптур,

Бо, каб папоўніць “галерэю”,

Нямала ёсць кандыдатур.

Калісьці рухацца на печы

Ямелі памагаў шчупак.

І ён, бадай, якраз дарэчы

Для “галерэі”. Ці не так?

Напэўна, будзе вельмі дзіўна,

Калі мы ў хеўры шчупака

Не ўбачым чарадзея-джына –

Таго, што з лямпы Аладзіна,

І з табакеркі мужычка…

* * *

Ды хто на п’едэстал ні сядзе,

Чыіх ні цалавацьмем ног,

Здаецца мне, пры існым ладзе

Чакае нас “трах-тыбідох”…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.