Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 10 студзеня 2017
5
Памер шрыфта

Страціў веру беларус, бо сядзіць на хлусе хлус

Паводле дадзеных НІСЭПД, 85 працэнтаў беларусаў нікому не вераць…

На нашай зямлі

Нарадзіўся Ілля

І жыў тут няблага, ды ўсё-ткі

Паехаў туды, дзе “святая зямля”,

Бо там гістарычныя продкі.

Праз многа гадоў

У святочныя дні

Былую радзіму наведаў.

Нанёсшы ў пасёлку візіты радні,

Прыйшоў на падворак суседаў.

Яно і не дзіва,

Бо злагадна жыў

Ілля з беларусам Рыгорам.

А добры сусед – чалавек не чужы,

Падзеліцца шчасцем і горам.

Яны, натуральна, і чарку ўзялі,

Вялі настальгічна бяседу.

Пытанняў нямала ў яўрэя Іллі

Было к беларусу-суседу.

І вельмі здзівіла Рыгора адно:

– Жывеш у сваім захалусці,

І нейкі зацяты – адразу відно.

Ты верыш, Рыгорка, камусьці?

Парламенту, скажам, ураду, царкве

І Бацьку свайму – прэзідэнту?

А можа, і ў тых, хто ў пасёлку жыве,

Зняверыўся, братка, дашчэнту?

Чаму я пытаюся? То не сакрэт,

Бо жыць немагчыма без веры:

Здаецца пустым і бязрадасным свет,

А побыт не светлы, а шэры.

Да прыкладу, возьмем краіну маю.

Навокал – варожыя зграі.

Ды верай жыву

(І таго не таю),

Што жыцьме дзяржава Ізраіль!

І веру я нашаму ўраду, які

Ва ўсім забяспечвае згоду

І тое, што некалі сцерлі вякі,

Вярнуў як каштоўнасць народу.

Найперад я маю на ўвазе іўрыт –

Спрадвечную мову яўрэя.

Твая ж адыходзіць, падобна, ў нябыт,

Паціху, як кажуць, чаўрэе…

Хоць дзіўнае вельмі

Пытанне Іллі,

Але не заспела знянацку.

– Навекі мінулі часіны, калі

Без розгаду верыў я Бацьку, –

З выяўнаю скрухаю мовіў Рыгор, –

Бо ён абяцаў да халеры.

Што гэта мана –

Толькі потым дапёр,

І зараз няма яму веры.

Залішне нагадваць,

Які наш урад,

Прызначаныя дэпутаты.

Ды там жа каго ні вазьмі –

Казнакрад,

Адзін на адным тарбахваты.

Паверыць ніяк не магу і царкве.

Папы нам далдоняць пра Бога,

А самі трымаюць адно ў галаве –

Было б у іх грошыкаў многа.

Знаёмцы, калегі, суседзі, сябры,

Увогуле простыя людзі?

І шчырыя быццам,

Але да пары –

Як трэба,

Дык возьмуць за грудзі.

Усюды аблуда,

Усё ў барацьбе,

Чакаеш ад кожнага шкоды.

І толькі, прызнацца, самому сабе

Я веру,

І то не заўсёды…

У клёпках адбыўся якісь ператрус –

Гвалтоўны, жахлівы без меры.

І нават у тое, што я – беларус,

Няма ўжо ранейшае веры…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Амерыка ўжо не такая страшная?

На мінулым тыдні ЗША абвесцілі, што рыхтуюцца зрабіць два радыкальныя крокі. Гэта выклікала ў свеце гучны рэзананс, але не з боку нашае краіны.

Мария ШАРАПОВА: «Удар может решить любую проблему!»

Совсем недавно в московском издательстве «Эксмо» вышла автобиографическая книга известной теннисистки с белорусскими корнями Марии Шараповой «Неудержимая». В качестве эпиграфа к книге пятикратная п

Итальянцы на «Беларусьфильме»

17 октября генеральный директор «Беларусьфильма»  Игорь Поршнев проводил экскурсию по киностудии для итальянского режиссера Джанфранко Кабидду и его товарищей. Прекрасно отремонтированные павильоны, н