Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:46 19 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

Ці трэба для бальніцы кароткія спадніцы?

Міністэрства аховы здароўя вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы, згодна з якой, у прыватнасці, медыкам будзе забаронена насіць кароткія спаднічкі і туфлі на высокіх абцасах.

У роспачы галоўны ўрач,

Бядуюць юныя медсёстры.

Ім, небаракам, хоць заплач –

Як быцам нож для горла востры,

Бо “зверху” спушчаны дрэс-код

Для ўсіх бальніц і паліклінік:

Не варта спакушаць народ

І адзяваць спадніцы-міні;

Пад забаронай з гэтых пор

І шпількі – тонкія абцасы,

Бо кожнай з нашых медсясцёр

Патрэбна цноту несці ў масы;

Вядома, калі ў вольны час

Ты хочаш выступіць са сцэны,

Ніхто не зганіць твой абцас,

Хоць і абуеш лабутэны;

Калі ж задужа прагнеш ты,

Каб на клубы твае глядзелі,

Забудзь пра шпрыцы і бінты –

Ідзі ў путаны ці ў мадэлі.

Прыйшлося ўвесці той дрэс-код

На тэрыторыі бальніцы.

Ды толькі дадалі турбот

Усім

Ніжэй калень спадніцы.

Калі раней усе падрад

Медсёстры агалялі сцёгны,

І ў калідоры, і з палат

Радзей гучалі хворых стогны.

Дапамагаў такі дрэс-код!

Уранку, скажам, самавіта

Галоўны ўрач рабіў абход.

За ім – паўголых дзевак світа.

Абцасікамі цок ды цок

(Той гук – як аспірын ад болю),

І “поўна пазуха цыцок”,

Што хочуць вырвацца на волю.

І пацыенты, што дасюль

Ляжалі нерухома, плазам

(Ад юнакоў і да дзядуль!)

Як быццам ажывалі разам.

У час таго абходу нат

“Ляжачыя” сядлалі ложкі:

Хто ў цыцкі кіраваў пагляд,

Хто зыркаў спадцішка на ножкі.

Калі медсёстры клалі ніц,

З ахвотай падстаўлялі спіны

І пад гарчычнік, і пад шпрыц,

Глытаючы юрліва сліны.

Нібыта конік малады,

Сябе паводзіў кожны хворы.

А там глядзіш – і сапраўды

Падбрыквае на калідоры!

Паказчыкі ішлі на ўзлёт,

Дапамагала “тэрапія”!

Цяпер зусім другі дрэс-код,

І рэзультаты – не такія.

Калі медсёстры і ўрачы

(На іх, нібы мяшкі, халаты

І ледзь не боты-кірзачы)

Гурбой заходзяць у палаты,

Дык пацыенты ў іхні бок

Больш не скіроўваюць пагляды:

Без “поўнай пазухі цыцок”

Іх бачыць хворыя не рады.

Ляжаць, як муміі, і ў столь

Глядзяць яны няўцямна-тупа,

Як быццам іх даймае боль

Ці ўвогуле амаль што трупы.

* * *

Выснова: трэба для бальніц,

Каб мы вылечваліся лепей,

Пабольш прыгожых маладзіц,

Калі няма харошых лекаў…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.