Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:40 25 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Пакараюць за тое, што выводзіў з запою

Доктар аднаго з мінскіх медцэнтраў падпольна выводзіў людзей з запою, прыязджаючы да іх дамоў. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

Пахмелле раніцай – як кара,

Я гэта знаю па сабе.

Душа (над ёю вісне хмара)

І цела (гэткая ж ахвяра)

Паміж сабою ў барацьбе.

Душа звяртаецца да цела,

Папрокі сыплюцца, як град:

– Чаму нажрацца закарцела,

Заліць у глотку гэты яд?

У выніку занылі ныркі,

А печань зноў адчула боль:

Яе, няшчасную, на дзіркі

Пабіў пракляты алкаголь.

Нібы стары калгасны трактар,

“Матор” зачмыхаў і зароў,

Затым, як звар’яцеўшы, раптам

Пачаў ганяць па жылах кроў.

Жахлівыя – прызнацца сорам! –

Рабілі выбрыкі глузды.

Гаспадара псіхічна хворым

Ледзь не прызналі ўсе тады.

Ну і язык, само сабою,

Пасмакаваўшы грамаў сто,

Пачаў даваць адразу збоі –

Плявузгаць людзям абы-што.

— Пакінуць я цябе хацела

І ўжо на выхадзе была… –

Вось так душа ўшчувае цела,

Як тое цела – з “пахмяла”.

А цела не маўчыць таксама

І агрызаецца парой:

– Дык гэта ж ты вяла да крамы,

Калі паганым быў настрой!

З нагоды нейкае смылела,

Маркоцілася ты, душа, –

З насмешкай папракае цела, –

Дык на сябе зірні спярша…

Ну, словам, між душой і плоццю

З пахмелля гэтакі раздрай,

Што гаспадар – як сучка ў плоце,

Хоць ты кладзіся й памірай.

Тым больш ён зведвае пакуту,

Як заліваў сабе ў гарляк

“Чарніла” – існую атруту,

А не гарэлку ці каньяк.

Крыху лягчэй бывае ўранку

Трываць, глядзець на белы свет,

Калі налье гарэлкі шклянку

Сяброўка, цешча ці сусед.

А што, калі запой на тыдзень?

Яго не вылечыш як бач,

І шклянка “лекаў” не падыдзе.

Тут дапаможа толькі ўрач.

Не ўсе агораюць дарогу

Да паліклінік ці бальніц.

Зашыўшыся ў сваю бярлогу,

Ляжаць яны, як трупы, ніц.

Інтэлігентны хтось не хоча

Выносіць з хаты перагар,

Не хоча, каб чужыя вочы

Убачылі азызлы твар.

У гэткім разе будзе лепей,

Калі да хворага дамоў

Са шпрыцам завітае лекар

І “выпусціць дурную кроў”.

Аднак такога Айбаліта

З аддзела строгія дзядзькі

Скруцілі, як таго бандыта,

На рукі ўздзелі кайданкі.

Патрапіць, мусібыць, за краты

За псіхатропы доктар той:

Тых, хто каторы дзень паддаты,

Лячыў падпольна наркатой.

Наш справядлівы суд, магчыма,

Яму “па поўнай” упячэ.

А будзе там суддзёй жанчына,

Дык звыш таго дадасць яшчэ.

* * *

Калі б судзіў прысяжных тузін,

Дзе пераважна мужыкі,

Не рваў бы ён, як грэлку Тузік,

А даў бы ўмоўна год які…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо