Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
4
Памер шрыфта

Аляксандр Косінец дачакаўся новай пасады

Некаторыя эксперты прадракалі Косінцу зусім іншы фінал кар’еры і прагназавалі, што яго песенька ва ўладзе спета.

“Прызначэнне Косінца памочнікам прэзідэнта – рашэнне сімвалічнае, – выказвае сваё меркаванне палітолаг Валерый Карбалевіч. – Гэта значыць, што палітычны давер да Косінца вяртаецца, што ён прадэманстраваў лаяльнасць і за той даволі працяглы час, што быў без працы, нічым крамольным сябе не праявіў. Дарэчы, гэта такая асаблівасць Лукашэнкі – звольніць чалавека з высокай пасады і вычакаць час, паглядзець на ягоную рэакцыю. Калі моўчкі сядзіць, значыць, можа і новую вакансію атрымаць. Косінец прайшоў гэтае выпрабаванне, і таму яго пакінулі ў абойме…

За апошнія 12 гадоў Аляксандр Косінец паспеў змяніць некалькі высокіх пасад. З крэсла рэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ён перабраўся ў кабінет старшыні Віцебскага аблвыканкама, пасля стаў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.

Чым будзе займацца Косінец на пасадзе памочніка прэзідэнта? Якраз учора на гэтае пытанне падчас нарады аб стратэгіі развіцця беларускай нафтаперапрацоўкі адказаў сам Аляксандр Лукашэнка.

«У нас многія праекты мадэрнізацыі прадпрыемстваў правалены, – цытуе А.Лукашэнку belta.by. – І я ўжо прэм’еру і кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта казаў, каб у бліжэйшы час гэтыя праекты былі прааналізаваны і мне было паведамлена. Гэтым зоймецца Косінец. Яму даручаны гэтыя праекты. Сабраць спецыялістаў па ўсіх кірунках. Наталля Іванаўна (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава), вы павінны забяспечыць яму непасрэдную падтрымку. Усё гэта павінна быць абектыўна прааналізавана і пакладзена мне на стол.

Цярпець такое становішча з мадэрнізацыяй, якую мы планавалі завяршыць у вызначаныя тэрміны, я не маю намеру. Я не дазволю, каб рашэнні прэзідэнта былі дэвальваваны, дэзавуіраваны і не былі выкананы. Гэтага быць не павінна. Гэта тычыцца ўсяго, пачынаючы ад Оршы і заканчваючы цяперашняй размовай. Мне патрэбна абектыўны аналіз і даклад”.

Таксама памочнік прэзідэнта будзе адсочваць, як Нацыянальная акадэмія навук выконвае дзяржаўныя праграмы навуковых даследаванняў, акрамя гэтага, ён будзе кантраляваць “вынікі камерцыялізацыі навуковых распрацовак”.

Марына КОКТЫШ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.