Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

(Працяг. Пачатак у №№94,95.)
13:07 22 снежня 2016
25
Памер шрыфта

Страшныя рэжымы

Што такое тэрарызм? Гэтым пытаннем зацікавіліся спецыялісты германскага аб’яднання знешняй палітыкі. Таварыства з’яўляецца адным з паважаных і аўтарытэтных. Яно з 1945 года выдае часопіс Internationale politik, у якім абмяркоўваюцца важнейшыя праблемы сучаснасці.  Адзін з нумароў гэтага часопіса цалкам прысвечаны праблемам тэрарызму. Сваімі думкамі падзяліліся выдатныя вучоныя, палітыкі, грамадскія дзеячы. Яны спрабавалі зазірнуць глыбока, дакапацца да каранёў праблемы. І зрабілі нечаканыя высновы. У першым артыкуле “Тэрарызм сёння” адзначаецца, што “тэрарызм – спосаб барацьбы слабых”, “тых, хто не можа дазволіць сабе ні высокія ваенныя тэхналогіі, ні ўтрымання вялікага войска”. Таму яны вымушаны “ваяваць не па правілах”.

Не па правілах ваявалі і партызаны. Яны падрывалі цягнікі, масты. У гэтым сэнсе тэрарызм сёння замяніў партызанскую вайну ХХ стагоддзя, і менавіта тэрарыстычная дзейнасць, відаць, будзе вызначаць супрацьборства ў XXI стагоддзі.

І зусім нечакана яшчэ адна выснова. Дыктатары таксама дзейнічаюць не па правілах. Яны парушаюць правы чалавека, свабоду слова, развязваюць рэпрэсіі супраць апазіцыі.

Такім чынам, калі тэрарысты захопліваюць школы і самалёты, дык дыктатары – цэлыя народы. Гэта страшныя рэжымы. Жыццё ў іх краінах амаль такое ж, як у захопленым самалёце.

Дзіўная рэакцыя

Савет Бяспекі ААН правёў тэрміновае пасяджэнне з нагоды захопу школы ў Беслане і даў гэтаму факту жорсткую ацэнку. Прэзідэнт ЗША Джордж Буш патэлефанаваў расійскаму лідару і прапанаваў “любую дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі”. Сваё асуджэнне выказалі прэзідэнт Францыі і канцлер Германіі.

І гэта правільна. Але чаму такая рэакцыя толькі пры захопе самалёта ці школы? Чаму ААН не праводзіць тэрміновыя пасяджэнні і не чуваць галасоў лідараў вядучых краін, калі дыктатары захопліваюць цэлыя народы і дзясяткамі, сотнямі збіваюць і кідаюць за краты мірных дэманстрантаў, праводзяць псеўдавыбары, калі знікаюць іх палітычныя апаненты?

Нельга не звярнуць увагі на такую акалічнасць. У некаторых краінах Лацінскай Амерыкі пад выглядам барацьбы з тэрарызмам узмацнілася наступленне на дэмакратычныя свабоды.

Выходзіць, некаторыя змагары з тэрарыстамі дзейнічаюць іхнімі  ж метадамі і іх ужо цяжка адрозніць.

Мы і яны

Пасля тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года ў Амерыцы нават у дэмакратычных краінах намеціўся небяспечны крэн. Наступленне на правы чалавека ўжо трактуецца як неабходнасць змагання з тэрарызмам. Падзел на “мы” і “яны”, на добрых і кепскіх, лозунгі “Хто не з намі, той супраць нас” ствараюць атмасферу для развіцця расізму і фашызму, для падзелу грамадства на варожыя бакі.

Сапраўдная бяспека ёсць толькі там, дзе паважаюцца правы чалавека. Кожнага чалавека, у тым ліку і прадстаўнікоў апазіцыі. Там жа, дзе разганяюцца мітынгі, закрываюцца газеты, дзе знікаюць палітычныя апаненты, там сеюць насенне зла, у тым ліку і тэрарызму.

Каб перамагчы тэрарызм, трэба ў першую чаргу паважаць правы чалавека. Кожнага чалавека і кожнага народа.

У новым, змененым свеце варта дзейнічаць па-новаму. Неабходна высветліць прычыны гэтай з’явы, зразумець, чаго яны хочуць, чаму яны так дзейнічаюць. А высветліўшы прычыны – “ваяваць” з імі.

Праводзіны з гармонікам

Мне ўрэзаліся ў памяць праводзіны вясковага хлопца ў армію. Бацькі наладзілі гулянку на ўсю акругу. Грымеў бубен, заліваўся гармонік. Родзічы і вяскоўцы з імпэтам адбівалі гапака…

А ў суседняй вёсцы яшчэ плакалі. Там днямі пахавалі салдата, забітага ў Афганістане. Побач з суседняй жалобай гэта весялосць выглядала асабліва недарэчнай. Адзін чалавек не ўстрымаўся і прама спытаў у бацькоў:

– Ад чаго такая весялосць?

– Як ад чаго? – здзівілася гаспадыня. – Сына ж у армію адпраўляем.

– Вы хіба не чулі пра пахаванне ў суседняй вёсцы? Там, кажуць, таксама з бубнам і песнямі праводзілі яго ў армію.

– Ціпун табе на язык! Хіба можна такое маці казаць?! – накінуліся на яго вяскоўцы.

Тут ужо завёўся ён:

– Вы можаце ўзяць цялё вунь у той каровы? – спытаўся, паказваючы рукой на выган, на якім пасвілася лысуха з маленькай цялушкай.

– Дык яна можа і на рогі ўзняць, – адказаў гаспадар.

– Во-во! Карова і тая не дазволіць чужому чалавеку забраць сваё цялё. Чаму ж вы з такой радасцю пасылаеце сына, па сутнасці, на бойню?

І пачалося…

А яшчэ мяне ўразіла выступленне адной маці на адкрыцці ў Мінску помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Яна гаварыла, што яе сын загінуў у Афганістане, і дзякавала ўладам за тое, што яны зрабілі такі добры помнік. Слухаў і ніяк не мог зразумець: што ж гэта за маці такая? За што яна дзякуе ўладам? За тое, што адправілі яе сына на смерць, а замест яго паставілі ў горадзе камень, каля якога можна паплакаць?

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

Аўтар: Іван МАКАЛОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў