Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:45 22 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Маці Уладзіміра Кондруся распавяла “Народнай Волі” пра тое, як сын вучыўся, дзе потым працаваў, чым захапляўсяі.

19 снежня 2010 года, падчас чарговых прэзідэнцкіх выбараў, апазіцыя выйшла на акцыю пратэсту. Усё закончылася для мітынгуючых досыць сумна – шмат людзей было затрымана, 49 чалавек асудзілі.

Уладзіміра Кондруся, які драўляным брусам разбіваў шкло ва ўваходных дзвярах Дома ўрада, улады вырашылі прыцягнуць да адказнасці аж праз шэсць (!) гадоў.

14 чэрвеня гэтага года ў межах папярэдняга расследавання Кондруся затрымалі, пасля ён знаходзіўся ў СІЗА №1 Мінска, дзе трымаў галадоўку.

16 лістапада распачаўся судовы працэс, аднак пасля таго, як у зале суда ён паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

– Пасля суда Валодзю вазілі ў бальніцу прыкладна на тыдзень на псіхіятрычную экспертызу, а пасля зноў вярнулі ў ізалятар, – расказвае Галіна Васільеўна, маці Кондруся. – Наколькі мне вядома, затым ён быў змешчаны ў турэмную бальніцу. Пра вынікі экспертызы нам не паведамляюць, а лістоў ад сына пасля гэтага не было. Ён увогуле амаль нічога не піша, лісты дасылае вельмі кароткія.

– Чым Уладзімір займаўся перад арыштам?

– Апошнім часам нідзе не працаваў, дома быў, у Рудзенску. Спрабаваў кудысьці ўладкавацца, але гэта была работа не па спецыяльнасці, за капейкі. Таму казаў так: “За такія грошы на гэтую ўладу працаваць не збіраюся”. Хаця палітыкай быццам бы асабліва не цікавіўся. Сядзеў у інтэрнэце, а што ён там шукаў, я не ведаю.

– Уладзімір не жанаты?

– Не. Закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, а дзесьці праз два гады з’ехаў у Расію на заробкі. Дарэчы, Валодзя быў амаль выдатнікам. Закончыў школу з сярэбраным медалём, хацеў вучыцца на праграміста, але мы адгаварылі.

– Нешта расказваў пра сваё жыццё ў Маскве?

– Амаль нічога. Ён такі чалавек, што не любіць распаўсюджвацца пра сябе. Але я вам скажу, што ў Валодзі вельмі моцна развіта пачуццё справядлівасці. Аднойчы ён уладкаваўся на працу, там была, як кажуць, двайная бухгалтэрыя. Сын не захацеў мець справу з такім працадаўцам.

– Для вас, напэўна, шокам стала затрыманне сына?

– Вядома ж. Усё было нармальна, спакойна, і тут узбуджаюць нейкую крымінальную справу па падзеях шасцігадовай даўніны. Патрапіў у свой час у натоўп, а што гэта значыць? Натоўп амаль не кантралюецца. А так ён і камара не пакрыўдзіць. Следчы мне казаў: «Ваш сын совершил уголовное преступление и должен сидеть”. Думаю: калі б усе былі такія злачынцы, то і міліцыя не спатрэбілася б.

– З праваахоўнымі органамі да гэтага часу Уладзімір не “перасякаўся”?

– Быў адзін выпадак, калі яшчэ вучыўся ва ўніверсітэце. Я і мой муж працавалі на заводзе ў Рудзенску, мы небагата жылі. Аднойчы на прадпрыемстве мне як акцыянеру выплацілі працэнты прадукцыяй – далі крэм для абутку. І адразу ж у аддзеле збыту прапанавалі варыянт, каму можна прадаць гэты крэм. Прыехалі нейкія ўкраінцы, разлічыліся доларамі. Трэба было лекі купляць, дала сыну 10 долараў, каб у Мінску памяняў. Той звярнуўся на Камароўскім рынку да валютчыка, раней жа такія часы былі. А валютчык аказаўся міліцыянерам, і сына адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на “суткі” за гэтыя злашчасныя 10 долараў. Ведаеце, як ён тады азлобіўся і на гэтую ўладу, і на міліцыю? У нас ніколі той валюты не было, а такі збег абставін – і сын за кратамі.

– Ці вядома вам, калі працягнецца суд?

– Нічога не кажуць, але адвакат запэўніў, што адразу ж будзе інфармаваць, калі яму штосьці стане вядома. Вельмі хацелася б, каб уся гэтая справа закончылася як мага хутчэй і са станоўчым вынікам. Я добра ведаю сына, які ж ён злачынца?..

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.